Петр Резванов (peter_rezvanov) wrote,
Петр Резванов
peter_rezvanov

Яшчэ калі апошнім часам катаўся па Сінявокай, заўважыў, што народ неяк не вельмі прытрымліваецца "масачнага рэжыму" (маўляў, "добрую рэч рэжымам не назавуць!"). На баранавіцкім аўтавакзале паведамленні аб неабходнасці гэтага прытрымлівання гучалі нават даволі пагрозліва, але без асаблівага плёну. З верасня, прынамсі, у Мінску ў грамадскім транспарце неяк паболела тых, хто прытрымліваецца, але гэта было заўважна толькі ў параўнанні са жніўнем. У розных дзяржаўных установах (прыкладаў прыводзіць не буду, бо каго-небудзь забуду!) нават прыём наведвальнікаў ажыццяўляецца без масак.

Але да ўчора, калі я праходзіў міма інфекцыйнай бальніцы, бачыў, што праз вахту пускалі толькі ў масках. Але сёння іду, — а там ва двары стаіць міліцэйская машына, вакол яе чатыры міліцыянты (яшчэ адзін аб нечым размаўляе з вахцёрам, які апошні часам з суседняга Дэпартамента "Ахова"), і ўсе — без масак!..

Не тое каб я быў аматарам масачнага рэжыму (хутчэй наадварот), але ж пастановы Мінгарвыканкама і розных абл- (здаецца, не рай-) выканкамаў ніхто не адмяняў. У гэтым сэнсе далучуся да абурэнняў Вольфа Рубінчыка. Але паколькі законапаслухмянасць баха'і абмяжоўваецца тымі законамі, якія выконваюцца насельніцтвам, уздыхну з палёгкай (хаця, напэўна, у якасці жэсту ветлівасці час ад часу "наморднік" надзяваць буду)...
Tags: Беларусь
Subscribe

  • (no subject)

    Ужо не памятаю калі (гугл не дапамог :( ), здаецца, у сувязі з дэмантажом помніка Коневу ў Празе, суседская прапаганда абуралася, што "нехта на…

  • (no subject)

    Вольф Рубінчык паспрабаваў аб'яднаць у адным артыкуле "мяккую беларусізацыю" і літаратуру аб ГУЛагу. Пры ўсіх недахопах "мяккай беларусізацыі" —…

  • (no subject)

    Вольф Рубінчык працягвае сумнявацца: ці можна называць сучасныя падзеі ў Сінявокай "рэвалюцыяй". Мы з ім калісьці пагадзіліся, што "у нас" ...…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments