Петр Резванов (peter_rezvanov) wrote,
Петр Резванов
peter_rezvanov

Ітак, Еўрапейскі Вяшчальны Саюз прыняў рашэнне прыпыніць членства Белтэлерадыёкампаніі. Усё было б добра, але "а судзі хто?"

Вяртаючыся да таго, пра што пісаў: грэчаская ("чорныя палкоўнікі" правілі з 1967 па 1974 год, а членства грэкаў прыпынялася ў 2013—2015 гады) і партугальская (Салазар) тэлерадыёкампаніі з'яўляюцца членамі гэтага саюза з 1950-га, іспанская (Франка) — з 1955 года.

Паралельна з гэтай навінай прышлі: Германія афіцыйна прызнала генацыдам вынішчэньне плямёнаў герэра і нама, Макрон прызнаў "цяжкую адказнасць" Францыі ў генацыдзе ў Руандзе (някажучы пра больш даўнія прабачэнні Нідэрландаў перад Інданезіяй за пакаранні смерцю без суда, прызнанне Францыяй адказнасці за аблаву "Вель д'Іў"; адказнасць прызнавалі і кампаніі, праўда, не заўсёды добраахвотна; але і прыведзены спіс далёка не поўны).

Дык вось: нешта я не памятаю (можа хадзіў нена тыя сайты?), каб Еўрапейскі Вяшчальны Саюз рваў на грудзі кашулю ці пасыпаў голаў попелам наконт сваёй мінулай пазіцыі...
Tags: Беларусь, старый мировой порядок, странное
Subscribe

  • (no subject)

    Ужо не памятаю калі (гугл не дапамог :( ), здаецца, у сувязі з дэмантажом помніка Коневу ў Празе, суседская прапаганда абуралася, што "нехта на…

  • (no subject)

    Вольф Рубінчык паспрабаваў аб'яднаць у адным артыкуле "мяккую беларусізацыю" і літаратуру аб ГУЛагу. Пры ўсіх недахопах "мяккай беларусізацыі" —…

  • (no subject)

    Вольф Рубінчык працягвае сумнявацца: ці можна называць сучасныя падзеі ў Сінявокай "рэвалюцыяй". Мы з ім калісьці пагадзіліся, што "у нас" ...…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments