Петр Резванов (peter_rezvanov) wrote,
Петр Резванов
peter_rezvanov

Нагадаў (не толькі) мне Вольф Рубінчык пра лёс гродзенскага спектаклю "Кадыш". З'ява цікавая, калі ўзгадаць, што "калектыўны Рыгорыч" нібыта ва ўсю змагаецца з фашызмам. Тут (у адрозненне ад гісторыі з "Еўрабачаннем") яны здагадаліся, пра "хто так абзываецца...".

Гэта, у сваю чаргу, нагадала, што ў нас паціху ідзе адраджэнне цікавасці да Брэхта: (Вольф Рубінчык мне нагадаў, што) ўсё пачалося яшчэ з "Кар'еры Артура Уі" ў Тэатры беларускай драматургіі; амаль адначасова з'явіліся "Мяшчанскае вяселле" ў Сучасным мастацкім тэатры і "Опера жабракоў" у тэатры імя Горкага. Потым была "Матухна Кураж і яе дзеці" "Тэатра "Ч". Што праўда, оперны трымаецца да апошняга і оперу Сяргея Картэса (нягледзячы на ўсе юбілеі) не аднавіў. — Ганьба!.. (Ну, можа, невялікая: нумары, з якімі на брэхтаўскім юбілеі ў Тэатры беларускай драматургіі выступала "Серебряная свадьба" потым выконваліся неаднаразова, прынамсі, "Балада аб мёртвым салдаце", але "ДетиДетей" з "Параграфам нумар 1" пафрандзіравалі толькі аднойчы). Яшчэ быў "Mann ist Mann" у тэатры лялек. Зараз вось за Бертольда нашага Брэхта ўзяліся купалаўцы...

Ну, і пра медаль (цьмяна прыгадваю "сіканне кіпенем" пра яе суседскай прапаганды; наша неяк прайшло міма мяне) магу дадаць "у чацьвёртых": на медалі стаяць дзве даты: 8 мая і 2 верасня. У нас, як вядома, адпаведна, 9 і 3. СССРу хаця б з-за гэтага патрэбны асобны медаль...
Tags: Беларусь, культурная жизнь
Subscribe

  • цитата позавчерашнего дня

    "Поликлиники [не больницы!] находятся как раз вот в той самой сложной ситуации, когда они, наверное, немножко не успевают [выделено мной] приезжать…

  • (no subject)

    Неяк я пісаў пра рэкламу ад A1. Зараз "хаджу па горадзе" (с) — і бачу МТСную рэкламу (адпаведніка на сайце чамусьці не знайшоў) пра безліміт для…

  • (no subject)

    Неяк мне пашчэсціла, і гэтым разам пад час выканання сыноўняга абавязку на лецішчы з усёй прапаганды мне на вочы трапіла толькі гэта. Абурыліся —…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 2 comments