Петр Резванов (peter_rezvanov) wrote,
Петр Резванов
peter_rezvanov

Я, што праўда, па сеціве не серфінгую, а хаджу (як у старой добрай web 1.0) на любімыя сайты, таму шмат якія рэакцыі на 10 міліёнаў, выбітых нашаму ўраду маім апасродкаваным начальствам, мне невядомы, але з тых, што я ведаю, больш за ўсё здзівіў Вольф Рубінчык. Але выключна таму, што следам у гэтым жа тэксце ідзе хакейны чэмпіянат.

Тлумачу: як увесь час папярэджвае чыгунка "поезд, які ідзе на вялікай хуткасці, імгненна спыніць нельга". Вось і перамовы пра грошы еўрапейская бюракратыя (як і кожная бюракратыя, машына зусім не манёўраная!) не пасьпела спыніць своечасова. Зараз праз другія—трэція рукі можна пачуць, што падпісанне пагаднення не азначае яго (неадкладнага) выканання.

Што Вольф Рубінчык кажа на карысць таго, каб чэмпіянат адбыўся ў Мінску? — "Што рашэнне пра наш горад як пра месца правядзення чэмпіянату нароўні з Рыгай было прынята не ўчора, а некалькі гадоў таму". Можа я чаго не разумею, але мне здалося, што той жа самы поезд...

Спынімся на рубінчыкавых думках аб чэмпіянаце падрабязней. Меркаванне, што "надзейных кадраў-та ў іх цяпер не так шмат: ўзмоцняць кантроль у адным месцы — аслабяць ў іншых, і як мінімум "пратэстным дварам" дыхаць стане лягчэй" нечым нагадала старую думку Халезіна аб тады яшчэ толькі мяркуемых пратэстах.

Гіпотэза Вольфа Рубінчыка аб тым, што "кіроўнай групоўке РБ мінскі чэмпіянат-2021 у цэлым нявыгадны (па фінансавых прычынах таксама: сумнеўна, што выдаткаваныя мільёны даляраў "адаб'юцца"), і яго хацелі б "зліць", але чужымі рукамі, заадно ўзмацніўшы ў насельніцтва "эфект крэпасці ў аблозе" даволі цікавая, але, нажаль, нефальсіфікуемая па Поперу. Калі так, то і ўсё, што адбывалася яшчэ ў час "перадвыбарнай" кампаніі, можна спісаць на гэта жаданне...

Трошкі больш за Вольфа Рубінчыка пажыўшы "за Саветамі", я не магу шмат увагі надаваць "фінансавым прычынам": пра фінансавую неэфектыўнасць савецкай мадэлі было даўно добра вядома, але наменклатура лічыла за лепшае (амаль) нічога не рабіць. Вядома, быў Гарбачоў, дык адзінае, чаму ён навучыў нашу наменклатуру (Рыгорыч неаднаразова шчыра ў гэтым прызнаваўся), — што лепш не звяртаць увагі на такія дробязі і нічога не рэфармаваць.

Астатнія аргументы на карысць правядзення чэмпіянату ўслед за Рубінчыкам паўтарыў Карбалевіч. Не ведаю, калі гэту песню перапелі для Другіх ўрапейскіх гульняў (сам я добраахвотна такое не гляджу і таму даведаўся значна пазней; а то б мяне гэта абурыла!), паветраныя шары нікому не нагадалі ні збіты шар, ні нават "плюшавы дэсант". Не ведаю я і яшчэ аднаго: хаця б аднаго прыклада, калі б "міжнародныя форумы" дапамагалі дэмакратызацыі.

Паколькі я тут ужо згадаў некалькі свабодаўскіх матэрыялаў, устаўлю свае пяць капеек яшчэ пра два:

Гэта інтэрв'ю было б вельмі цікавым і карысным, калі б Рыгорыч шчыра ва ўсім гэтым не прызнаваўся (кожны раз, як казаў аб пераразмеркаванні паўнамоцтваў). Адно "новае", што адзначана, што Расіі не патрэбна калектыўнае кіраўніцтва ў Сінявокай (у якасці абвяржэння можна прывесці прыклад Малдовы часоў Дадона, але гэта — з'ява часовая, а суседзям патрэбна "стабільнасць"! Хаця б кіргізская).

Ну, і я не раздзяляю радасць ад таго, што ў нас не з'явілася новых "чорных сотняў": у нас старых хапае!..
Tags: Беларусь
Subscribe

  • гумарысты, аднак!

    Як ужо адзначалася, "вось хаджу я па горадзе" (с) Гоп-са-смыкам, і раптам бачу рэкламу: "Pandora — лучший подарок!" Калі пагугліць, робіцца…

  • (no subject)

    Як было адзначана ў дапісаным учора UPD, Пуцін выцер ногі аб Рыгорыча: "І калі б не вы — у гэты перыяд, я гляджу, Масква адмаўляе:…

  • (no subject)

    Ітак, Еўрапейскі Вяшчальны Саюз прыняў рашэнне прыпыніць членства Белтэлерадыёкампаніі. Усё было б добра, але "а судзі хто?" Вяртаючыся да таго,…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 10 comments

  • гумарысты, аднак!

    Як ужо адзначалася, "вось хаджу я па горадзе" (с) Гоп-са-смыкам, і раптам бачу рэкламу: "Pandora — лучший подарок!" Калі пагугліць, робіцца…

  • (no subject)

    Як было адзначана ў дапісаным учора UPD, Пуцін выцер ногі аб Рыгорыча: "І калі б не вы — у гэты перыяд, я гляджу, Масква адмаўляе:…

  • (no subject)

    Ітак, Еўрапейскі Вяшчальны Саюз прыняў рашэнне прыпыніць членства Белтэлерадыёкампаніі. Усё было б добра, але "а судзі хто?" Вяртаючыся да таго,…