?

Log in

No account? Create an account
хроники вялостановящегося бахаи
"Приветствую тебя, бич Божий!" (с) епископ Труа св. Луп — Аттиле
Як заўсёды, з цікавасцю прачытаў чарговы матэрыял Вольфа Рубінчыка.… 
Вторник, 12 янв 2021, 11:31
freedom from secularism
Як заўсёды, з цікавасцю прачытаў чарговы матэрыял Вольфа Рубінчыка.

Як не дзіўна, пачну з абароны "персанальнага" Рыгорыча ад "калектыўнага". Спярша — амаль інсайдэрская інфармацыя пра вытворчасць кардону.

Выдавалі мы метадычку пра плесневыя грыбы, і аўтар(ка) казала, што на згаданай фабрыцы планаваўся нейкі не той тэхналагічны працэс, на выхадзе якога атрымліваўся б шкодны для здароўя кардон. Пры гэтым яна нават паведаміла, што асабіста Рыгорыч пры свядомасці, калі што, яго сапраўды можна пераканаць.

Нягледзячы на "праколы" (кшталту даўно згаданага тым жа Рубінчыкам, з-за чаго пры дзеючай Канстытуцыі ў нас легітымнага Прэзідэнта быць не можа па азначэнні!), што па-ранейшаму час ад часу здараюцца, — працытую выснову, якую зрабіў, пакуль рыхтаваліся (не бездакорныя: напрыклад, тое, што некаторыя пасады можна лічыць занятымі, толькі калі адпаведныя прэзідэнцкія рашэнні пацвярджаюцца парламентам — што Вярхоўным Саветам, што сучасным, — у іх не ўлічвалася) "Вышэйшыя органы..." незалежнай Беларусі: "У чым неацэнная карысць ад Рыгорыча, — пры ім у прававыя акты сталі больш-менш аператыўна (хоць і не заўсёды) уносіцца змяненні і дапаўненні".

Наконт "мізантропа-пачаткоўца", які ідзе следам за Казьмой Прутковым, нешта ён нагадвае апавядальніка аднаго тэксту, трошкі менш класічнага за пруткоўскі...

Паглядзеў я на сайт Рэспубліканскага Цэнтру інавацыйнай і тэхнічнай творчасці, і высветліў, што з таго, што апошнім часам, праходзячы міма Макаёнка, 12, бачу яго занядбанасць, амаль ніякіх высноў нельга зрабіць пра сам цэнтр: як высветлілася, ён не толькі атрымаўся ў выніку зліцця двух устаноў: Рэспубліканскага цэнтру тэхнічнай творчасці і Рэспубліканскага Дому навучэнцаў і работнікаў прафесійнай адукацыі, але і знаходзяцца па адрасе апошняга. А на Славінскага я амаль не бываю...

Зноў паўтару старую прэтэнзію пра тое, што параўноўваць дзве краіны — замала. Калі даць веры гэтай табліцы (яна, праўда, толькі пра долю ВУП у адукацыі, і нажаль, у данных вельмі розныя даты), Сінявокая пакуль што ў пачатку другой трэці...

Наконт (не)перабольшвання ролі інфармацыйных тэхналогій і г. д. — расійская думка (праўда, пра іх жа).

Наконт пераказу нашай, расцягнуўшайся на два пасты, дыскусіі, зраблю тры заўвагі: па-першае, "у нас" не "адбылося", а "адбываецца" "штось іншае" за рэвалюцыю; па-другое, гэта "штось іншае" ў маім (цяперашнім) разуменні мае пэўную аналогію: "банкетныя кампаніі (што французскія 1848, што расійскія 1904"; ну, і па-трэцяе, гэта аналогія добра адпавядае "дробнабуржуазнай рэвалюцыі" (с) Рыгорыч (як гісторык па адукацыі, ён, вядома, мог бы выказацца лепш, але...).

Але, дарэчы, гэта як і з усёй спрэчкай пра "рэвалюцыю": для навукоўцаў важна, што не "Сонца ўсходзіць і заходзіць", а наадварот, Зямля вакол яго абарачаецца (гэта ў паслярэвалюцыйныя гады былі праэкты розных энтузіястаў-аматараў змяніць мову, і перапісаць "Вайну і мір", каб там аблокі над Аўстэрліцам не плылі, і нават іх гнаў не вецер, а паветраныя плыні перамяшчалі замёрзшыя водныя масы): ну, для агітацыі і прапаганды / штодзённага ўжытку "рэвалюцыя" больш карысная/зразумелая, чым "падзеі, якія некаторымі сваімі аспектамі нагадваюць "банкетныя кампаніі"...
Comments 
Вторник, 12 янв 2021, 09:49
Не адбылося, а адбываецца? Дапусцім, але ж Вы не будзеце спрачацца, што актыўнасць прыпала ў асноўным на лета-восень? Дый самі напісалі: "на што падобныя падзеі (асабліва дваровыя канцэрты): банкетныя кампаніі...". Выходзіць, з Вашага пункту гледжання дваровыя канцэрты - "сэрца" працэсу; дык яны якраз і спыніліся пасля 15.11.2020 :(
Расійскую думку пагляджу, але прыйшоў да заяўленага на belisrael сам і даўно (гадоў 15 таму, калі ў "апазіцыі" было (за)шмат спадзяванняў на інтэрнэт як "вялікага дэмакратызатара").
"Параўноўваць дзве краіны — замала"? Улетку параўноўваў тры (здаецца, Вы не пярэчылі :)) А хтосьці скажа, што і тры - замала...
Так, булгакаўскі тэкст некалі чытаў, дзякуй за згадку. UPD: І за спасылку на "КіМ"-14 - прыемна, што памятаеце :)

Edited at 2021-01-12 09:52 (UTC)
Вторник, 12 янв 2021, 10:00
не зусім: некаторым дваровым мерапрыемствам (не толькі канцэртам) падабенства да "банкетаў" дадавалі якія "шклянка гарбаты і філтжанка кавы", але ў тым, што тычыцца больш грунтоўнага (так, спосабы прэзентацыі лозунгаў змяніліся, ну, і небяспека іх артыкуляцыі вышэй), то падабенства было (і засталося) і ў іншых форм пратэсту...

Не, сам па сабе інтэрнет — проста прылада, як нож (ці цэгла): можна зарэзаць (даць па галаве), а можна вылячыць (дом пабудаваць), ён, збольшага, толькі хуткасць павялічыў і трошкі межы зняў. Думка пра карыстанне прыладай (і не толькі).

Вядома, чым болей — тым лепей!..

Калі ласка!.. А К&М Вы самі згадвалі: https://peter-rezvanov.livejournal.com/504917.html?thread=332373#t332373 (праўда, другі нумар, я пашукаў больш адпаведны)

Edited at 2021-01-12 10:06 (UTC)
Вторник, 12 янв 2021, 11:03
Цяпер думаю, што аналогія паміж двар. мерапрыемствамі 2020 г. і "банкетамі" сярэдзіны ХІХ - пач. ХХ ст. прыгожая, але наўрад ці працуе. "Тады" гэта былі найперш палітычныя сходы аднадумцаў пад выглядам банкетаў; цяпер гаворак пра палітыку не так і шмат (ну, прынамсі на пл. Перамен і ў "Шахм. дворыку" я іх мала чуў). Адпаведна, і прынцыпы адбору ўдзельнікаў розныя, і мн. інш.
"Інтэрнэт - проста прылада"? Гучыць як "аўтазак - проста машына".
А колькі краін аптымальна параўноўваць у адным тэксце, на Вашу думку? Бо "нельга абняць неабдымнае" ((С) самі-ведаеце-хто).
Тым болей дзякуй, што пайшлі далей за маю падказку і знайшлі "больш адпаведны" выпуск :)) Помніце мае тэксты лепей за аўтара...
Вторник, 12 янв 2021, 11:47
Ну, ад пачатку падзей увесь час стаіць пытанне: а ці палітыка гэта ўвогуле? (Напэўна, Вы памятаеце, што я сам пісаў пра праваабарону.) Калі была гаворка пра УНС і спробы некаторых вядомых асоб туды прабрацца, то (зноў жа, калі памятаеце) я згадваў тактыку бальшавікоў, як яны хадзілі на тыя банкеты і падымалі "няўтульныя" для сабраўшыхся пытанні. Так што там не заўсёды з'яўляліся толькі палітычныя аднадумцы (але, у параўнанні з расійскім выпадкам, гэта і лепш).

Карацей кажучы, хаця розніца ёсць, але ў асноўным (як я адзначыў вышэй, "дробнабуржуазным" настроі) гэта менавіта то самае!..

Не, даўно, 11 сакавіка 1936 года Ахоўнік Веры баха'і пісаў пра "механізм сусветнай сувязі, які ахопіць усю планету, будзе вызвалены ад нацыянальных бар’ераў і абмежаванняў, і дзейнічаць з дзівоснай хуткасцю і дасканалай бесперабойнасцю"; так што я магу шмат чаго панапісаць пра тое, што гэта — здзяйсненне прароцтва, што "электронныя камунікацыйныя тэхналогіі ... прадстаўляюць іншае праяўленне развіцця, палка прадбачанага Ахоўнікам" і г. д.

Але тым не менш інтэрнет — проста прылада (як "і тэлевізарам можна цвікі забіваць (арэхі калоць)", і турмы ўжо недзе перароблены на музеі).

Вы ўжо згадвалі, што я не быў супраць трох краін; можна, напэўна, абмяжоўвацца і двумя, але побач з лічбамі (у дужках) можна пазначаць месца ў рэйтынгу; такім чынам у тэксце будзе пытсутнічаць і астатні сусвет.

Ну, не тое, каб памятаю, але не паляніўся — і скарыстаўся "прыладай" ;)

Edited at 2021-01-12 11:50 (UTC)
ЖЖ создан в 09:30 GMT 6 окт 2022 .