Петр Резванов (peter_rezvanov) wrote,
Петр Резванов
peter_rezvanov

Нешта пад пазамінулым пастом мы з Вольфам Рубінчыкам расспрачаліся...

Аб чым гэта я?.. Ну, па-першае, хто казаў, што "аналогіі" з падзеямі ў Сінявокай нехта шукаў "з Масквой 1905 г."? У Маскве ўсе цікавыя падзеі адбываліся ў снежні, а рэвалюцыя 1905—1907 гадоў, як вядома, пачалася не ў Маскве і яшчэ ў студзені. Калі ўспомніць параўнанні з Вялікай французскай рэвалюцыяй, то і там караля казнілі далёка не адразу.

Так што, рэвалюцыя зараз, ці не рэвалюцыя — спрачацца пакуль зарана.

Па-другое, каму горш, калі тое, што адбываецца, назваць "рэвалюцыяй"? Вольф Рубінчык спаслаўся на сумны лёс Гарбачова. А я падкрэсліваю: параўнанні перабудовы з рэвалюцыяй нідзе, акрамя спадзяванняў Мікалая Сяргеіча, не затрымаліся. У тэксце к юбілею перабудовы я згадваў артыкул, у якім адзначалася, што ўлады (па Гарбачова ўключна) былі перакананы ў незваротнасці "сацыялістычнага выбару". Калі б не гэта (а таксама тое, што СССР параўноўваў сябе з ЗША, а не, напрыклад, з Турцыяй, Італіяй, Грэцыяй, някажучы ўжо пра Верхнюю Вольту ;) ), можа, у 1991 СССР бы не "надарваўся" (я не настойваю, ёсць і іншыя "калі б", напрыклад, гэта).

Так што гэтыя засцярогі мела б сэнс звяртаць уладзе, калі б яна раптам узялася за рэформы, але яна як раз, хутчэй, згодна з ЦРУ, што не толькі Сінявокая, але ўся Еўрапейская частка былога СССР знаходзіцца паміж Лесота і Самалі (нават Паўднёвы Судан нас абагнаў!) Што праўда, па адным (але вельмі актуальным!) крытэрыі...

Калі ўспомніць, з кім мы знаходзімся ў адной інфармацыйнай прасторы, а там амаль усе бакі палітычнага спектру кажуць пра "вычарпанасць ліміту на рэвалюцыі", то, як на мой густ, зусім няблага, калі кінуць баяцца слова "рэвалюцыя"...

Але ў чым я з Вольфам Рубінчыкам згодны, так з тым, што ў той ступені, у якой усе параўнанні кульгаюць, параўнанні, што з былымі рэвалюцыямі, што з перабудовай (акрамя нашай з ім дыскусіі з Рубінчыкам, гэта яшчэ, незразумела чаму, і Адам Міхнік) не павінны прыводзіць да неадэкватных паводзін.
Tags: Беларусь, история
Subscribe

  • (no subject)

    У дворыку маіх суседзей па рабоце "касманаўты" ўжо які (здаецца, другі?) дзень адпрацоўваюць затрыманні (першы раз я не зразумеў: што гэта было?!).…

  • (no subject)

    Вядома, загаловак "Беларускія ўлады прызналі "экстрэмісцкім" выданне "Наша Ніва" ў дзень яго 115-годдзя" не зусім дакладны: як савецкая (і нават…

  • (no subject)

    Не заўсёды разумею я Рубінчыкавы жарты: так, станцыя Дно знаходзіцца на шляху з Сінявокай да Санкт-Пецярбурга, але, калі я ездзіў па ўсходняй…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 13 comments

  • (no subject)

    У дворыку маіх суседзей па рабоце "касманаўты" ўжо які (здаецца, другі?) дзень адпрацоўваюць затрыманні (першы раз я не зразумеў: што гэта было?!).…

  • (no subject)

    Вядома, загаловак "Беларускія ўлады прызналі "экстрэмісцкім" выданне "Наша Ніва" ў дзень яго 115-годдзя" не зусім дакладны: як савецкая (і нават…

  • (no subject)

    Не заўсёды разумею я Рубінчыкавы жарты: так, станцыя Дно знаходзіцца на шляху з Сінявокай да Санкт-Пецярбурга, але, калі я ездзіў па ўсходняй…