Top.Mail.Ru
? ?
хроники вялостановящегося бахаи
"Приветствую тебя, бич Божий!" (с) епископ г. Труа св. Луп — Аттиле
Вінаваты: калі Вольф Рубінчык згадваў (можа і не ўпершыню, але на… 
Четверг, 07 янв 2021, 21:39
freedom from secularism
Вінаваты: калі Вольф Рубінчык згадваў (можа і не ўпершыню, але на маёй памяці) "Кастрычнік і перабудову: рэвалюцыя працягваецца", я забыў адзначыць, што гэта была назва юбілейнага даклада Гарбачова.

Таму казаць, што гэты "жвавы лозунг" "запускалі ў інфапрастору" не зусім адпавядае рэчаіснасці: так, даклад (з адпаведнымі загалоўкамі) быў надрукаваны ў газетах, але ніякай "нагляднай агітацыі"!.

Дарэчы, я яго памятаю толькі таму, што на ўроку англійскай мовы (я тады трапіў да настаўніцы, у якой вывучэнне было набліжана да паглыбленага, наколькі гэта дазвалялі звычайныя падручнікі) чыталі "Moscow News" (за якімі, што праўда, адстойвалі ў чэргах і куплялі самастойна).

Інакш бы гэта словазлучэнне прайшло бы міма мяне...

P. S. Юбілеі перабудовы і рэвалюцыі я адзначаў адпаведнымі тэкстамі...
Comments 
Четверг, 07 янв 2021, 19:06
А няўжо ж газеты не інфапрастора? :) Дарэчы, у 1987 г. я іх чытаў не дужа рэгулярна (хіба апошнюю старонку "Труда", дзе былі ўсялякія цікавосткі), але параўнанне перабудовы і рэвалюцыі засела ў галаве. Значыць, яно прызначалася не для "аднаразовага выкарыстання" ў дакладзе.
Четверг, 07 янв 2021, 19:17
я ж напісаў: "не зусім". Назва даклада — не лозунг!

Ну, не ведаю: а я яго акрамя таго разу ніколі не сустракаў. Так што, выбачайце, для мяне гэта значыць, што Вы не памятаеце абставіны, дзякуючы якім "параўнанне перабудовы і рэвалюцыі засела ў" Вашай "галаве".

Edited at 2021-01-07 19:20 (UTC)
Четверг, 07 янв 2021, 19:33
Трохі здзівіла, што проціставілі газеты "інфапрасторы". Якраз у 1986-87 гг. да іх абудзілася цікавасць "шырокіх народных мас", прынамсі ў нашым пад'ездзе (амаль) усе нешта выпісвалі... І я б не процістаўляў назвы дакладаў/артыкулаў лозунгам. Менавіта ў назвы часта выносілася тое, што потым "раскручвалася": параўн. "Не могу поступиться принципами", чым не лозунг?
Давяраеце толькі ўласным успамінам? "Ніякай "нагляднай агітацыі"!" (= Вы не помніце прыкладаў такой агітацыі), "я яго акрамя таго разу ніколі не сустракаў" (тут Вы зусім нейкі "паўзучы эмпірык" ;)) Між іншага, хоць і смутна, але прыгадваю, дзе, апрача газет, мог бачыць параўнанне: у часопісе "Новое время", які акурат у 1987 г. пачаў чытаць... Дый Вы ж не будзеце адмаўляць, што год-два пасля таго даклада ў інфапрасторы круціўся вобраз добрага Леніна, які процістаўляўся кепскаму Сталіну - усе гэтыя "Дальше... дальше... дальше..." Шатрова, тэлеперадачы ды інш. Ідэолагі празрыста намякалі, што "Гарбачоў - гэта Ленін сёння" (ergo, перабудова - рэінкарнацыя рэвалюцыі). Дастаткова? :)

Edited at 2021-01-07 19:39 (UTC)
Пятница, 08 янв 2021, 10:11
Яшчэ раз, я не супрацьпастаўляў газеты "інфапрасторы"; я пра тое, што назва аднаразавага даклада не зусім адпавядае дзеяслову "запускалі".

Ці можна лічыць назву артыкула Ніны Андрэевай лозунгам, — пытанне складанае. Прынамсі, паколькі прапаганда ім пужала, здаецца, ён "не выцягнуў" (альбо ён быў лозунгам, але больш ранніх часоў).

Ну, у адрозненне ад таго, што кажа Юрчак, я даволі добра памятаю: дзе якая "наглядная агітацыя" стаяла (як "Слава КПСС" "пераехала" ад "фінскай запраўкі" да краю горада на Захадзе; хіба што не памятаю: дзе "імя і справа Леніна" "жыла вечна", а дзе "жыла ў вяках", бо падобныя тэксты былі на Белмедпрэпаратах і на Белаўтадоры; на пагранцах на Талбухіна "наглядная агітацыя" час ад часу мянялася, так што я не памятаю: якая была апошняя; ну, і не ўпэўнены: дзе менавіта стаяў "СССР — аплот міру" [здаецца, да 1991 года ён не дажыў]; але і "Славу савецкім будаўнікам" на рагу Пушкіна і Альшэўскага, і "Нашу мэту —
камунізм" там, дзе зараз "Арбіта" і "Аўрора", "Народ і партыя адзіны" былі як наіскось ад сучаснай "Аўроры", так і насупраць сучаснай нацбібліятэкі, там дзе зараз "Квітней родная Беларусь"; пра тое, што "Дарогай Леніна — дарогай Кастрычніка" быў на кальцавой, я ўжо згадваў). Карацей кажучы, думаю, я магу ёй давяраць у гэтым пытанні.

А з другога боку, і Вы маглі прачытаць пра "рэвалюцыю", якая "працягвацца" пазней перабудовы, і ўжо падсвядома "прыпісаць" яе ўласным успамінам...

Пра добрага Леніна vs кепскага Сталіна спрачацца не буду. Але, у рэшце рэшт, лозунгам атрымалася не рэвалюцыя, а "Расія, якую мы згубілі"...
Пятница, 08 янв 2021, 10:24
А што было напісана на дзевяціпавярховіку па В. Харужай (насупраць бул. Шаўчэнкі), помніце? ;)
Пятница, 08 янв 2021, 10:29
а што, няўжо "рэвалюцыя працягваецца"? калі я не заўсёды памятаю, што было напісана, гэта не значыць, што я не памятаю, што не было напісана!
Пятница, 08 янв 2021, 10:53
Ну, проста гэты дом бачылі мы абодва :) Не, дах там доўгі час (хіба да 1991 г.) аздаблялі вялікія літары "СЛАВА КПСС".
Вы мяне "вымусілі" (насамрэч самому было цікава) пашукаць у сеціве, наколькі папулярнай была "рэвалюцыйная" рыторыка ў перабудову. Знайшоў падрабязны тэкст на гэты конт: "Революция как реформаторская стратегия перестройки СССР: 1985–1991 годы" (Наталья Елисеева, gefter-кропка-ru). Выявілася, што "Впервые знак равенства между перестройкой и Октябрьской революцией 1917 года он [Горбачев] поставил во время поездки в Хабаровск летом 1986 года... Параллельно с официальным дискурсом о перестройке как революции формируется публицистический, пропагандистский дискурс в прессе. Он развивается согласно советской традиции в соответствии с «линией партии» [26]. Благодаря публицистике идея перестройки-революции получила широкое распространение в печати [27]". Там прыводзіцца нямала прыкладаў і 1988-89 гг... А кажаце, я мог нешта "прыпісаць" уласным успамінам :)
Пятница, 08 янв 2021, 11:47
Недзе я бачыў (самі гарбачоўскія ўспаміны не чытаў), што прыкладамі галоснасці і ўсяго астатняга для яго былі пратаколы да Дзесятага з'езда (г. зн. да рэзалюцыі аб адзінстве партыі). Так, для яго асабіста перабудова сапраўды была працягам рэвалюцыі. Але наколькі яго густы перадаліся прапагандзе? — пытанне сапраўды цікавае, і згаданы Вамі артыкул я сапраўды пачытаю...

Але... Нават калі пагадзіцца з тым, што "рэвалюцыя працягваецца" была пушчана ў шырокі, а не аднаразовы ўжытак, існуе адно істотнае адрозненне сучаснай "рэвалюцыі" ад тагачаснай. Прапаганду за часы застою развучыліся ўспрымаць сур'ёзна, таму менавіта яна прайшла міма "масаў"* (я, напрыклад, рэвалюцыяй зацікавіўся, прачытаўшы Энгельса і трошкі Маркса; таму што мяне — прычым напачатку 1999, а не ў 1987-м — прымусілі прачытаць "Маніфест", і мяне там зацікавіла адна спасылка на "Паходжанне сям'і ...", пры чым адразу сусветнай!)А ў нас "рэвалюцыю" рэкламуе "контрпрапаганда", так што, можа, што і атрымаецца!..

* Зноў жа, у адрозненне ад "вяртання да вытокаў", якое пашло далей за 1917-ы...
Пятница, 08 янв 2021, 13:17
Пачытаў артыкул. Ён такі не (зусім) аб тым: ні сямітомнік Гарбачова, ні "цэглу" "Иного не дано" амаль ніхто не чытаў, таму казаць, што яны былі (тут ужо вяртаюся да Вашых фармуліровак) "запушчаны ў інфапрастору", у мяне язык не павернецца!..

Пра тэму больш-менш маглі б сказаць спасылкі 26 і 27, але там, акрамя аднаго артыкула з "Літаратуркі" 1990 года і артыкул пра перабудовачны "Аганёк" (там шмат чаго было! І вядомае эсэ Амальрыка, і Рой Мядзведзеў). Так што "шырокага распаўсюду" я і ў гэтым артыкуле не ўбачыў.

Ёсць да артыкула і розныя пытанні, кшталту таго, ці можна лічыць п'есы Шатрова "дэсакралізуючымі" Леніна (хутчэй, як і "Сіні сшытак" Казакевіча, амнісціравалі "апазіцыю").

Сцверджанне, што "В истории советских реформ это [то, "что сами реформаторы (в первую очередь М.С. Горбачев, будучи генератором идей реформ) постоянно прибегали к революционной риторике"] уникальное явление, отразившее противоречивый характер позднесоветской политической мысли и своеобразие советской политической культуры" таксама не зусіма дакладнае: "адліга" таксама была пра "вяртанне да "ленінскіх нормаў" і нават недзе да рэвалюцыі: "Сам по себе принцип обращения ко временам революции и гражданской войны через голову сталинской эпохи – принцип всеобщий для оттепельного мироощущения, причем на уровне не только официальной идеологии, но и интеллигентской рефлексии[8] ...
[8] «Я все равно паду на той, на той далекой, на гражданской, / И комиссары в пыльных шлемах склонятся молча надо мной». Само название написанной Булатом Окуджавой в 1957 году и посвященной Евгению Евтушенко как другу и соратнику песни «Сентиментальный марш» в высшей степени показательно. С одной стороны, с точки зрения ориентации на интимизацию глобального и личное вчувствование в публично значимые процессы. С другой, – в смысле выстраивания удобного во всех отношениях эпического прошлого, и героического в должной мере, и отнесенного на безопасную дистанцию. Через 10–15 лет дистанция удлинится, и в моду войдет тоска уже не только и не столько по «той единственной гражданской» (бытовала и такая версия этой строки), сколько по «России до 1913 года» или по героике тех же революционных времен, но уже с противоположной, «белой», стороны" https://magazines.gorky.media/nz/2012/3/entuziast-syn-geroya-evolyucziya-ustojchivyh-konvenczij-v-ottepelnom-plakate.html

З "перажыўшай" перабудову наменклатуры можна рабіць розныя высновы (гл., напр., усё той жа "Маскоўскі працэс" Букоўскага) і г. д.

Але (пра згаданае раней адрозненне): тады "Таким образом, процесс переоценки Октябрьской революции и роли Ленина в истории России шел параллельно: в официальной политической мысли и в СМИ, причем последние явно опережали самих инициаторов реформ", — гэта не пра нашу "рэвалюцыю"!

Edited at 2021-01-08 13:20 (UTC)
Пятница, 08 янв 2021, 14:02
Гм... Сістэматычнае пашырэнне лозунга "перабудова - працяг рэвалюцыі" праз "Огонёк", які меў тады суперпапулярнасць і велізарны наклад, - не шырокі распаўсюд? :) Тое, што пашырэнне было сістэматычным, даказваюць і мае згадкі (у 11-13 гадоў я актыўна чытаў "Огонёк", нешта ў галаве такі засталося), і назва артыкула са зноскі 27: "Гордина Е.Д. Революция 1917 г. и перестройка 1980-х гг.: исторические параллели на страницах журнала «Огонек» (по материалам 1989–1990 гг.)" А былі ж яшчэ "АиФ", тое самае "Новое время", еtc.
Сямітомнік Гарбачова сапраўды мала каго цікавіў, але даклад генсакратара 1987 г. і тэзісы партканферэнцыі 1988 г., напэўна, абмяркоўваліся на партсходах, так што прынамсі члены КПСС знаёмыя з імі былі. Ну, няхай не ўсе тагачасныя 18-19 мільёнаў, але палова або трэць - усё роўна "сумасшедшая сумма"! (С) :)
У цэлым артыкул Елісеевай не ацэньваю, ён проста паслужыў мне адной з крыніц... І зразумела, што паміж СССР-1988 ды Беларуссю-2020 мноства адрозненняў, але я не ставіў сабе за мэту падрабязны аналіз дзвюх сітуацый. Пастуляваў, што ў абодвух выпадках мела месца "р-р-эвалюцыйная" рыторыка, не зусім апраўданая хадой падзей, ну і досыць.
Пятница, 08 янв 2021, 14:39
я пра тое, што "Аганёк" распаўсюджваў не толькі, не столькі і г. д. гэты лозунг (у якасці прыклада чаго я і згадваў Амальрыка). Таму тое яшчэ пытанне: наколькі менавіта гэтыя паралелі заўважалі яго чытачы? (я таксама быў чытачом, і заважаў іншыя паралелі). Так што артыкул адпавядае тэме артыкула, але наколькі рэпрэзентатыўна было тое, што там аглядалася?

Вось, ужо і партсходы — "інфапрастора"... Здаецца, акрамя даклада XX з'езду, які сапраўды распаўсюджваўся ў такі спосаб, гэта, мякка, кажучы, перабольшванне.

Не, "у цэлым" артыкул добры...

Ну, хобат ёсць і ў слана, і ў мухі. Ине здаецца, што і тут розніца даволі істотная.
ЖЖ создан в 02:32 GMT 23 фев 2024 .