Петр Резванов (peter_rezvanov) wrote,
Петр Резванов
peter_rezvanov

Пачну здалёк.

Саша Філіпенка і на "Свабодзе", і на "Нямецкай хвале" кажа пра новае пакаленне, якое прызвычаілася выбіраць мульцікі і час, калі іх глядзець.

Насамрэч, сітуацыя з магчымасцю выбару не такая ўжо бліскучая. Напрыклад, які серыял "Histeria!" братоў Варнераў я зайшоў толькі на "The Pirate Bay" і толькі на мове арыгіналу (баюся, што змаганне за паліткарэктнасць сітуацыю не палепшыць).

Гэты серыял, вядома, для дарослых, але ж і выбары — справа недзіцячая! Сярод іншых прыкладаў можна прывесці гісторыю маіх спробаў паглядзець фільмы пра Жанну д’Арк (з таго часу адбыліся пэўныя змены, і не да лепшага, а зараз і яшчэ адзін спіс пераехаў!). Пры гэтым большасць фільмаў мной у сеціве так і не знойдзена (праўда, у гэтым годзе новых пошукаў я не праводзіў); напрыклад, нават думкі Поля Верхувена пра яе, здаецца, нікому, акрамя мяне, не цікавыя; "Жаннет" Бруно Дзюмона я бачыў толькі на "Лістападзе" (пра яе я пісаў тут і тут); ні ў згаданай ўжо "Historia de la frivolidad" (1967), якая мне не падабаецца, ні ў куды больш прыемных "Miracoloni" (1981) [з сеціва зніклі :(] няма субтытраў (ні рускіх, ні нават англійскіх).

Але і ўсіх фільмаў Маргарэт фон Трота (нават тут фільмаграфія няпоўная!) я так і не знайшоў (для "Die abhandene Welt" [2015] можна знайсці толькі бразільска-партугальскія субтытры, і нядаўна з’явіліся, здаецца, дацкія; для "Das Versprechen" [1995] рускіх субтытраў, я так разумею, прынцыпова не робяць [добра, што ёсць англійскія!]; "Heller Wahn" [1983] таксама чамусьці на рускую неперакладзены; фільмаў, якіх у мяне няма нават на мове арыгіналу, больш за дзесяць, асабліва калі ўлічваць тыя, дзе яна — акторка).

Але што гэта я ўсё пра фільмы ды пра фільмы? Калі ўзяць творчасць Курта Вайля, то знайсці запісы не асобных песень з яго амерыканскіх мюзіклаў, а гэтыя мюзіклы цалкам, амаль немагчыма, гэтак сама як і "Marie Galante" (з-за гэтага я так і не зразумеў: "Youkali Tango" ўваходзіць у гэты мюзікл, ці толькі было напісана адначасова з ім, падчас парыскай эміграцыі?)

Але, хаця ўсё пакуль што не так бязвоблачна (і, напэўна, некія абмежаванні выбару будуць існаваць заўседы), нельга не адзначыць, што тое-сёе павярнула да лепшага. У прыватнасці, магчымасць у Сінаявокай "дастаць" клезмерскую музыку (частку гісторыі гэтага працэсу я апісваў тут; можна дадаць і Памідорава, які ў "Народным альбоме" і ў "Я нарадзіўся тут" рэкламаваў творчасць гурта "Zupfgeigenhansel").

Таму выкананне "Вольным хорам" у "Яме" "Магутны Божа" мяне здзівіла. Нават не таму, што ў Арсенневай неадназначная біяграфія для такога месца (прапаганда нам нагадвае, што з бел-чырвона-белым сцягам — тая ж гісторыя), але ўвогуле "Яма" — не месца для гімнаў (думаю, нават ізраільскі там бы "не праканаў"). Не ведаю, як бы прыйшліся да месца якія "S’brent" (што праўда, усе выкананні, акрамя Лін Ялдаці, мне не падабаюцца), пераклад на ідыш брэхтаўскай "Песні адзінага фронту" (існуе ў выкананні "Brave Old World") і іншыя песні супраціву (баюся, што таксама хутчэй "не", чым "так"), але ж ёсць і іншыя! (У якасці пачатку для пошуку, — што праўда, як крыніцы тэкстаў, а не манеры выканання! — я б прапанаваў палову падвойнага альбому "The Ghetto" Андрэ Аходла, ці хаця б спытацца ў таго ж Аляксея Жбанава.)

Шкада, калі неблагая ідэя псуецца дробнымі недапрацоўкамі…
Tags: Беларусь, еврейское, культурная жизнь
Subscribe

  • (no subject)

    У дворыку маіх суседзей па рабоце "касманаўты" ўжо які (здаецца, другі?) дзень адпрацоўваюць затрыманні (першы раз я не зразумеў: што гэта было?!).…

  • (no subject)

    Вядома, загаловак "Беларускія ўлады прызналі "экстрэмісцкім" выданне "Наша Ніва" ў дзень яго 115-годдзя" не зусім дакладны: як савецкая (і нават…

  • (no subject)

    Не заўсёды разумею я Рубінчыкавы жарты: так, станцыя Дно знаходзіцца на шляху з Сінявокай да Санкт-Пецярбурга, але, калі я ездзіў па ўсходняй…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 4 comments