Петр Резванов (peter_rezvanov) wrote,
Петр Резванов
peter_rezvanov

Вольф Рубінчык выказаўся пра мой учорашні агляд заяў Рыгорыча.

Я, сярод іншага, учора паспрабаваў паразмаўляць на рыгорычавай мове: як раней я "гуляўся" з "(дробна)буржуазнасцю", так зараз таксама вырашыў успомніць пра тое, што мы "праходзілі" ў перабудову. Але калі больш сур'ёзна...

Пачну з таго, што ўсё залежыць у т. л. і ад таго, чым канстытуцыйны і з паўнамоцтвамі Усебеларускі народны сход будзе адрознівацца ад сучаснага. Напрыклад (пра што я ўжо пісаў), прадстаўніка майго працоўнага калектыву ва УНС няма, мяне там ніхто не прадстаўляе. Калі я не адзін такі, то, каб зменшыць пратэсты, прыйдзецца неяк рабіць яго больш усенародным.

Не менш цікава і тое, якія яму паўнамоцтвы збіраецца перадаваць Рыгорыч? І як ён збіраецца кіраваць УНС (калі Рыгорыч выканае абяцанне і перастастане "працаваць Прэзідэнтам", ён напэўна стане старшынём УНС, але ж нешта мусіць быць і па-за пасадай)?

Вунь, на "Свабодзе" вырашылі параўнаць УНС з невядома якой установай у познім СССР. (Няўжо Палітбюро? Хутчэй, ЦК! Тады трэба "Белую Русь" нарэшце зрабіць партыяй, а ў УНС выбіраць/прызначаць толькі яе прадстаўнікоў!)

Калі я пісаў, што "гэта рыгорычава заява нарэшце растлумачыла, каго меў на ўвазе Пуцін пад "беларускім народам", гэта было блізка да сцверждання, што дэпутаты УНС і з'яўляюцца "калектыўным Рыгорычам". Можа я і памыляюся таму, што мінулыя яго выбары праходзілі міма мяне, але мне здаецца, што ўсенароднасць размые гэтую "рыгорычавасць".

Вольф Рубінчык жа, думаючы пра УНС, "ўяўля[е] сабе дробнага начальніка або прадпрымальніка сярэдняй рукі, асабліва з раёнаў, асабліва аддаленых ад Мінска", ці "памяркоўную апазіцыю", якой, нават, "хутчэй за ўсё, дадуць трыбуну і нешта паабяцаюць".

Але ж хто быў познесавецкімі народнымі дэпутатамі? — Тыя ж самыя! (З Сахаравым дамовіліся, і ён стаў "памяркоўным"; усякай драбязы было больш чым трэба; хіба што былі і розныя Шушкевічы, каго ў "драбязу" не запішаш, і дзякуючы каму З'езд рабіўся "непамяркоўным", пры тым, што такое ўражанне стварала меншасць.) Хіба што, сваю ролю адыгралі і прамыя трансляцыі са З'езда...

Так што пажывем — пабачым...

І некалькі слоў пра астатні матэр'ял. Пытанне, як называць тое, што зараз адбываецца, я бы пакінуў нашчадкам: гісторыя ведае шмат рэвалюцый, якія цягнуліся гадамі. Не магу выступаць супраць удзелу "сусветнай грамадскасці" ў вырашэнні праблем Сінявокай ці каго бы та ні было яшчэ, бо які ж тады з мяне будзе баха'і? Так, якасць гэтых выступаў пакідае жадаць лепшага, але яно яшчэ вучыцца (зноў рэклама тэксту, які рыхтуецца)!..

UPD: І яшчэ некалькі слоў. Па-першае, як ужо адзначалася шмат разоў, кажучы пра "дыялог", паўночныя, заходнія і паўночна-заходнія суседзі маюць на ўвазе аналагі таго, чым у Польшчы закончыліся 1980-я. Вядома, гэта — адна з прычын таго, чаму Рыгорыч на яго не пагаджаецца (можа, ён паспрабуе і УНС неяк "выправіць"). Але менавіта для гэтага дыялогу Каардынацыйная рада і была створана.

Так ужо чапляцца да "новых выбараў" я бы не стаў: і Ціханоўская, і Дзмітрыеў падчас перадвыбарнай кампаніі казалі пра "новыя справядлівыя", маючы на ўвазе, што зараз — несправядлівыя. Можна, канечне, пачаць патрабаваць "сапраўдныя выбары", бо інакш замест усім зразумелага эліпсісу (кшталту ўжо згаданай "чатыроххвосткі") прыйдзецца карыстацца нейкімі грувасткімі перыядамі...

І, паколькі я тут згадваў не толькі Вольфа Рубінчыка, але і "Свабоду", а таксама свой расгляд спроб перакладу Пуціна на дэмакратычную мову, адзначу, што на ёй з'явіўся адпаведны матэрыял.
Tags: Беларусь
Subscribe

  • цитата позавчерашнего дня

    "Поликлиники [не больницы!] находятся как раз вот в той самой сложной ситуации, когда они, наверное, немножко не успевают [выделено мной] приезжать…

  • (no subject)

    Неяк я пісаў пра рэкламу ад A1. Зараз "хаджу па горадзе" (с) — і бачу МТСную рэкламу (адпаведніка на сайце чамусьці не знайшоў) пра безліміт для…

  • (no subject)

    Сёння "Свабода" паведаміла пра конкурс карыкатур. Калі зазірнуць на сайт конкурсу, бачна, што адна з карыкатур-намінантак — пра прычыны рыгорычавай…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 4 comments