Петр Резванов (peter_rezvanov) wrote,
Петр Резванов
peter_rezvanov

Насуперак спадзяванням усе мы ведаем каго, на малдаўскіх выбарах перамагла Майя Санду. Прычым вынікі былі негарантаваныя: з нелюбові паміж Дадонам і Вусатым ніяк не вынікала, што за апошняга галасавалі толькі яго прыхільнікі, а значыць, у другім туры частка галасоў магла такі перайсці зараз ужо былому прэзідэнту. Да таго ж не сказаць, каб на выбарах было ўсё гладка (няма сіл пералічваць усё, сярод згаданага тут можна знайсці шмат цікавага).

Галоўнае, што Малдова з'яўляецца яскравым прыкладам таго, што каб "дзяржава рабілася слабай, а народ — бяднейшым", ніякай "каляровай рэвалюцыі" не трэба: за ўвесь час існавання незалежнай Малдовы там не было ніводнай!.. Узбекістан пры Карымаве таксама быў добрым таму сведчаннем (Мірзіёеў, здаецца, як шмат раней за яго Бердымухамедаў, скончыў сваю "дэмакратызацыю", але я зараз не аб гэтым)...

Але так, у 1990-я яна перажыла "разбурэнне ўласнай вытворчасці" (у маіх любімых Бельцах, напрыклад, быў закрыты завод "Рэут", бо ў савецкія часы ён вырабляў абсталяванне для падводных лодак, а Малдова, як высветлілася, ;) — сухапутная краіна; ткацкую фабрыку купілі туркі, — і таксама закрылі. Не дзіва, што Вусаты — быў мэрам менавіта Бельцаў).

Але, вядома, галоўная "бяда, гора", з якога "яшчэ не выблытаўся" народ Малдовы — канфлікт у Прыднястроўі (у адрозненні ад Гагаузскага, які быў карацейшы, не такі крывавы, і завяршыўся наданнем Гагаузіі аўтаноміі). Дык вось: вялікую ролю ў тым, што пагадненне аб аўтаноміі было падпісана, адыграла Турцыя. Расія ж (у адрозненне ад сучасных ёнкаў аб "федэралізацыі Ўкраіны") да гэтага часу ніякіх крокаў да аднаўлення тэрытарыяльнай цэласнасці Малдовы (у набліжаным да гагаузскага фармаце) не рабіла. Чарговы раз нагадаю, што сваеасаблівы "разварот над Атлантыкай" Вароніна, калі ён свае прарасійскія абяцанні замяніў на праеўрапейскую палітыку, пачаўся менавіта з таго, што яму перашкодзілі правесці малдаўска-прыднястроўскія перамовы.

Перад другім турам Дадон даваў нейкія абяцанкі-цацанкі наконт інтэграцыі Прыднястроўя, але яны маглі б ажыццявіцца толькі ў выпадку, калі б ён здзейсніў канстытуцыйны пераварот, бо наўрад ці на іншых умовах Расія б рызыкнула на такія крокі (але чаго баяцца? Пасля таго, як Турцыя за Эрдаганам перайшла ад панцюркізма да асманізма, расійскі ўплыў у рэгіёне ўзрос, але я не чуў, каб Малдова ці тая ж Гагаузія рабіла б якія недружалюбныя Турцыі крокі).

Калі мы яшчэ пагледзім, да чаго прывяло армяна-азербайджана-расійскае пагадненне, то зразумець Рыгорыча, чаму ён "топіць за" СНД, ЕАЭС, АДКБ — немагчыма (нават калі зыходзіць з таго, што гэта — пуцінская помста за каляровую рэвалюцыю, па ўзбраенням Арменія адставала ад Азебрайджана і раней [у т. л. і з-за Расіі, якая, з аднаго боку, прадавала зброю і несаюзніку-Азербайджану; а з другога — яе пастаўкі зброі Арменіі ніяк нельга параўнаць з роляй ЗША ў НАТА: нагадаю, што скаргі амерыканскіх прэзідэнтаў на тое, што астатнія члены НАТА замала плацяць, пачаліся, самае позняе, з Буша-малодшага], азербайджанская прапаганда ў "Вопросах истории" таксама пачалася да ўсіх рэвалюцый). Але ж нават раўнапраўя ў гэтых інтэграцыйных праэктах няма (сам казаў)!

Не, прыклад Бельцаў (і шмат якіх яшчэ з "ліхіх 90-х") часткова паццвярджае слушнасць заявы, што "ў альтэрнатыўных інтэграцыйных праектах нам адведзена роля донараў сыравіны, таннай працоўнай сілы і рынку збыту другарадных тавараў" (хаця і інтэграцыйных праэктаў у свеце значна больш, чым ён мае на ўвазе: ён дрэнна шукаў, — і адваротных прыкладаў і без мяне ўжо столькі прыводзілі!). Але добра, будзем лічыць, што сцверджанне Міжнароднай абшчыны баха'і аб тым, што "багатыя краіны сусвету маюць маральны абавязак адмяніць меры, якія скажаюць экспарт і гандль і замінаюць уваход краін, што змагаюцца за ўдзел у сусветным рынку. Кансенсус Мантэрэй, які прызнае важнасць стварэння “больш адкрытай, заснаванай на сістэме правіл, недыскрымінацыйнай і раўнапраўнай” сістэмы гандлю, з’яўляецца крокам у верным напрамку", да гэтага часу не знайшло адпаведнага водгуку ў палітыке гэтых краін. Але ж і Расія нічым не лепш!..

Вяртаючыся да самага пачатку нашых з Вольфам Рубінчыкам спрэчак аб рэвалюцыйнасці (дробнай) буржуазіі, калі даць веры Веры Засуліч, рэвалюцыйнасць еўрапейскай буржуазіі скончылася ў 1848 годзе (расійскай працягнулася трошкі больш, але, я думаю, яе можна храналагічна абмежаваць "Выбаргскай адозвай"). Рыгорыч нас адкінуў на паўтара—два стагоддзя назад?
Tags: Беларусь, постсоветское пространство
Subscribe

  • (no subject)

    Прыйшоў чарговы нумар "Недатыкальнага запасу" (пакуль што ў папяровым выглядзе ён даходзіць хутчэй, але з нашым Мінінформам усяго магчыма чакаць).…

  • (no subject)

    Нешта ў мяне літары не складваліся... Вольф Рубінчык працягвае даводзіць, што тое, што адбываецца ў Сінявокай — ніякім чынам не рэвалюцыя. А я…

  • (no subject)

    Вось іду я па горадзе (с) Гоп-са-смыкам — і бачу надпіс: "САТУРНАЛЬППРОМ". — "Што, што? — думаю, — Сатурналь-пром? Нехта вырабляе сатурналіі?" Потым…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 2 comments