Петр Резванов (peter_rezvanov) wrote,
Петр Резванов
peter_rezvanov

зноў некалькі слоў пра ўчорашняе (пераначуем — болей пачуем)

Амаль усе афіцыйныя тэксты, на якія я буду спасылацца, чамусьці (? ;)) існуюць толькі на русскай мове...

Пачну з гучнай заявы нашага МЗС (тэкст на англійскай мове — зусім іншая заява: прынамсі, там згадваецца не Ўкраіна, а Лондан! Але абмяжуюся рускай версіяй). Як вядома, галоўнае пытанне на сёння — які менавіта выбар зрабіў беларускі народ, таму пасля першага сказа яе можна было б не чытаць, абазваўшы ўсё гэта прапагандай, але — перасілю сябе!..

Працэдуры "знешняй легітымацыі" сапраўды непатрэбныя, але Рыгорычу не хапае і ўнутранай легітымнасці, на што ўлада працягвае не звяртаць увагі (думаюць: Ярмошына "намалявала слонікаў" — і гэтага дастаткова?!). Адсюль — пераход да (некаторыя будуць настойваць — што не вельмі) вялікай колькасці літар пра "(не)ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы звонку". Дзіўна (хаця і ўжо звыкла) чуць такія заявы ад дзяржавы, якая не з'яўляецца правапераемніцай СССР. Бо гэта апошні вельмі любіў гэту фармуліроўку (пад прыкрыццём якой не выконваў дамоўленасцей: ад заключаных у Падстаме пра выбары пад міжнародным наглядам у будучых "краінах народнай дэмакратыі" — да "трэцяй [праваабарончай] карзіны" Заключнага акта ў Хельсінкі). Вяртаючыся да згадкі пра Ўкраіну, справа, як вядома, не ў залежнасці ад іншых дзяржаў (пра "ўзаемазалежнасць сусвету" не кажа толькі лянівы), а ў прыхільнасці таму, што ў заяве названа "моднымі трэндамі".

Калі прыгадаць, што першыя прапановы звонку (напрыклад, "заява васьмі") былі пра перамовы аб другім туры / новых выбарах, то чым такое ўмяшанне адрозніваецца ад таго, чым так ганарыцца Мінск (ад Мінскай групы АБСЕ да згаданых у гэтай жа заяве "Мінскіх пагадненняў")? Тым, што ў пратэстоўцаў няма тэрыторыі, якую б яны кантралявалі? (У гэтым кантэксце абвінавачванні ў адрас Польшчы пра прэтэнзіі на Гродзеншчыну нагадваюць пра Вайшнорыю.) Ці ў тым, што ў гэтых выпадках "гара нарадзіла мыш", а будучыя перамовы ўладаў з апазіцыяй могуць скончыцца чым сур'ёзным?

Цікавае супадзенне: у "Аглядзе расійскіх інтэлектуальных журналаў" згаданага раней трэцяга нумара "Недатыкальнага запасу" некалькі разоў згадваецца грамадзянская вайна. Напрыклад: "сама па сабе рэвалюцыйная самаарганізацыя без цэнтралізаванага кіравання яшчэ не вядзе да грамадзянскай вайны". Ёсць і іншыя фразы, якія нагадваюць сітуацыю ў Сінявокай (пра недахоп гэтага "цэнтралізаванага кіравання" у нашых пратэстах пры іх відавочнай "рэвалюцыйнай самаарганізацыі" не пісаў толькі лянівы). У гэтым жа рэчышчы пачынаюць успрымацца і ўпартыя спробы Рыгорыча назваць Каардынацыйны савет "урадам за мяжой".

Не ведаю, наколькі масава мінчане скардзяцца на тых, хто пратэстуе, але трэба прызнаць, што ў нядзелю 20 верасня, вяртаючыся з лецішча, на прыпынку каля вакзала я бачыў і чуў дваіх такіх, нібыта гатовых калі не расстраляць незадаволеных, то выслаць іх за межы краіны.

Калі згадаць гісторыю са сцягамі (я ўжо адзначаў, што над перадвыбарчымі мітынгамі Ціханоўскай мірна луналі абодва варыянты, і нават пасля 9 жніўня, калі чырвона-зялёных сцягоў паменела, напрыклад, на "гуляннях", прысвечаных народзінам Рыгорыча [літаральна дзясятая секунда відэа!], яны таксама заўважныя), ці тое, што "варожыя галасы" адзначаюць рускамоўнасць пратэстаў, то гэта менавіта "калектыўны Рыгорыч" дзеліць людей на "бел-чырвона-белых" і "чырвона-зялёных"!..

Карацей кажучы: калі ў нас такі пачнецца паўнавартасная грамадзянская вайна, я хачу, каб усе памяталі: хто яе выклікаў!
Tags: Беларусь, старый мировой порядок
Subscribe

  • гумарысты, аднак!

    Як ужо адзначалася, "вось хаджу я па горадзе" (с) Гоп-са-смыкам, і раптам бачу рэкламу: "Pandora — лучший подарок!" Калі пагугліць, робіцца…

  • (no subject)

    Як было адзначана ў дапісаным учора UPD, Пуцін выцер ногі аб Рыгорыча: "І калі б не вы — у гэты перыяд, я гляджу, Масква адмаўляе:…

  • (no subject)

    Ітак, Еўрапейскі Вяшчальны Саюз прыняў рашэнне прыпыніць членства Белтэлерадыёкампаніі. Усё было б добра, але "а судзі хто?" Вяртаючыся да таго,…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 2 comments