Петр Резванов (peter_rezvanov) wrote,
Петр Резванов
peter_rezvanov

Не толькі ж Рыгорычу быць ньюсмэйкерам!

Учора да майго аддзела дайшлі "Рэкамендацыі па прафілактыцы каранавіруснай інфекцыі (COVID-19) у арганізацыях", што былі састаўлены "для забеспячэння выканання суб'ектамі гаспадарання, уключэння (пры неабходнасці) у тэрытарыяльныя Комплексныя планы мерапрыемстваў па папярэджанні распаўсюджвання інфекцыі COVID-19 у Рэспубліцы Беларусь у перыяд уздыму захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі (асенне-зімовы перыяд 2020—2021 гадоў)" (у суправаджальным лісце ўсё гэта было дано адным сказам і без двукоссяў, таму мне спатрэбіўся час, каб зразумець: дзе канчаецца назва тэксту, і пачынаецца яго прызначэнне), на 25 старонках (дзве першыя, што праўда, — тытульныя). Можа калі гэты "лонгрыд" і асілю, але не зараз!..

Трапілі яны ў мой аддзел так: спярша (21 верасня) Міністэрства аховы здароўя "спусціла" іх рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання (па спісе), наш вышэйстаячы орган — ніжэй і г. д.

Гэтыя рэкамендацыі прымусілі мяне зазірнуць на сайт Мінздароўя. Нават па рубрыках яго беларускамоўная старонка (і то дзякуй, што галоўная!) адрозніваецца ад рускамоўнай, прычым пра "сітуацыю з COVID-19 у Беларусі" можна даведацца толькі на апошняй (англамоўная старонка — ужо трэцяя версія, але калі я пачну разглядаць усе іх адрозненні, то памер майго тэксту стане большым за памер іх "рэкамендацый"!). Такім чынам беларускамоўнасць галоўнай старонкі робіцца недахопам, бо ўскадняе пошук патрэбнай інфармацыі.

Але я хацеў напісаць нават не аб гэтым, а аб тым, што ні там, ні ў "нарматыўнай прававой базе" (дзе яшчэ шукаць?!) гэтых рэкамендацый няма. Засакрэчаны?!. Па таму, як яны рассылаюцца, гэта засакрэчанасць нечым падобная на засакрэчанасць вядомага хрушчоўскага даклада XX з'езду.
Tags: Беларусь, странное
Subscribe

  • (no subject)

    Нагадаў (не толькі) мне Вольф Рубінчык пра лёс гродзенскага спектаклю "Кадыш". З'ява цікавая, калі ўзгадаць, што "калектыўны Рыгорыч" нібыта ва ўсю…

  • (no subject)

    Пачну здалёк, з матэрыялу "Нямецкай хвалі" аб тым, якой барон П’ер дэ Кубертэн бачыў ролю жанчын у Алімпійскім руху. Можна, канечне, успрыняць гэта…

  • (no subject)

    Чытаю Леаніда Плюшча — і ўвесь час узнікаюць паралелі і параўнанні: тут і халера ў Адэсе (чым не каранавірус?!), і працэсы над дысідэнтамі... Але я…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 6 comments