Пра таемную "інаўгурацыю" Рыгорыча ўжо ўсе ўсё сказалі, нават няма чаго дабавіць!..

Хіба што: яшчэ даўно Вольф Рубінчык пісаў пра "партызанскую фазу" пратэстаў; здаецца, Рыгорыч таксама вырашыў папартызаніць!..

Шмат хто ўжо пра гэта казаў, так што я "пагуляюся" ў новыя фармуліроўкі: "мы" з "інаўгурацыйнай" прамовы — гэта менавіта тыя 700 запрошаных плюс сам Рыгорыч, — і ні чалавекам больш!..

Раней існавала думка, што Рыгорыч выпрабоўваў для ўладаў усходняй суседкі тыя ці іншыя палітычныя хады. Гэта "інаўгурацыя", наадварот, нагадала пуцінскую 2012 года (хаця "Нямецкая хваля" знайшла такі адрозненні!). Мне гэтыя адрозненні нагадалі прыняцце ў 1996 "змяненняў і дапаўненняў" у нашу Канстытуцыю, якое, у сваю чаргу, нагадвала няўмелую копію таго, што за пяць месяцаў да таго скончыў праводзіць Кучма* (што праўда, для Рыгорыча ў сярэднетэрміновай перспектыве гэты адыход ад арыгінала аказаўся выйгрышным: ён па-ранейшаму пры ўладзе [хаця і даўно не легітымны, так што маё пытанне: "у чым розніца?" — застаецца ў сіле], а Кучма не змог, прынамсі, з першага раза нават правесці свайго пераемніка!). Можа, і зараз гэтыя адрозненні Рыгорыч здолее павярнуць сябе на карысць?.. Было б шкада, калі так!

Ну, і дробязь трошкі пра іншае: "Свабода", згадваючы (нават не пераказваючы!) прамову Макрона, чамусьці спасылаецца на "Інтэрфакс", хаця існуе больш адэкватная крыніца (не, прамова Макрона не бездакорная, але я не аб гэтым!).

* На ўсякі выпадак нагадаю, як гэта рабілася Кучмай (Рыгорыч, калі памятаеце, ажыццявіў "мантаж" (с) "Чалавек з бульвара Капуцынаў").