Ну, не ведаю: наколькі
смешна ўжыванне імя-прозвішча як геаграфічнай катэгорыі (здаецца, "побач са мною" = "побач з маім домам" — ужывальны выраз), але, баюся, што зрабіць з мяне вядучага забаўляльных перадач не атрымаецца: добры жарт перыядычным быць не можа! (
тут — слушнае меркаванне пра "Гарадок"; можна згадаць і
апавяданне О'Генры пра далакопа-гумарыста.) (І ўсё-такі
UPD: Дарэчы, "Камароўка" — гэта не толькі раён, але і МКР [калісьці, здаецца быў КЦ[К]Р]. Згадка
"прыпынку каля апошняй", здаецца, не пакідае сумненняў, якое значэнне мелася на ўвазе!)
Цікава, што, цытуючы фразу ўжо вядомага віцебскага начальніка пра тое, што
"З Віктарам Цоем я нават сучаснікам быў, я нават яшчэ Элвіса Прэслі заспеў. Усе гэтыя песні нажаль я вельмі добра ведаю", апанента не "зачапіла" гэта
"нажаль". Думаю, гэта куды больш смешна, чым усе мае досціпы разам узятыя. (Чарговае
UPD: там, дзе ў маім перакладзе "нажаль", магчыма іншае тлумачэнне, але я на сваім настойваю!)
Што пра астатняе, то я таксама не выключаю "ігру ў доўгую" і што "адміністрацыя ... неўзабаве здолее так-сяк стабілізаваць сітуацыю". Але кожная чарговая "памылка" змяншае верагоднасць
хуткага пераходу пратэстаў у "партызанскую фазу" (калі не лічыць, што сабатаж — што страйкі, што перакрыванне вуліц — ужо пачаўся. Але не думаю, што апанент ужываў гэта слова ў
такім сэнсе). Але якім можа быць іншае выйсце, акрамя
"круглага стала", у магчымасці якога я таксама сумняюся, — таксама не ведаю!
UPD1: Гэта пісалася да таго, як я выйшаў на вуліцу. На
ўжо неаднойчы згаданым прыпынку — новая ўлётка:
"Раздавім фашысцкую гадзіну" (хіба што без малюнкаў і шрыфт загалоўка больш падобны на выкарыстаны
тут, чым
тут, які, дзякуючы савецкаму "Вожыку", мне больш вядомы). Так што, з аднаго боку, "партызанка" і палярызацыя з падзелам на бакі барыкады — відавочныя; з другога —
вызваленні затрыманых верагоднасць "круглага стала" не на многа, але павялічваюць...
UPD2:
Еўрадэпутат ад Еўрапейскай народнай партыі не толькі кажа, што выбары выйграла Ціханоўская, але і спасылаецца на "рэальныя вынікі ... па больш чым сотне участкаў" (DW удакладняе лічбу — 250).
Ну і, нарэшце, не вытрымаў: фота з "кветкі лепш за кулі" зноў нагадалі "рэвалюцыю ружаў" і г. д.: чарговы аргумент нашай і суседкінай прапагандзе, што ўсё робіцца па сцэнару "каляровых рэвалюцый"...
"[Ч]арговы аргумент нашай і суседкінай прапагандзе..." - ну, "ваўкоў баяцца"... Так ці інакш, усе пратэсты нечым падобныя міжсобку.
PS. "Песни с прискорбием" я б пераклаў як "песні-жальбы", а не "песні нажаль".
Edited at 2020-08-14 06:18 (UTC)
Ну, Вы, здаецца, трошкі малодшы за мяне: савецкага бэкграунду ў Вас менш, постсавецкага — больш. (Зноў нагадваю "малодшых братоў дэкабрыстаў" (с) Ключэўскага: бывае, што некалькі год маюць вырашальнае значэнне!). + Вядома, ёсць і прыватныя асаблівасці (ці не вельмі прыватныя: яшчэ адзін чалавек у маім жыцці, які гэтак жа добра ведаў Ільфа з Пятровым, таксама быў шахматыстам; падазраю, што гэта ў вас прафесійнае).
Нечым — усе. Ваўкамі (самі ведаеце) мяне пераконваць не трэба. Але зараз чамусьці сапраўды шмат каріруеца з "кветкавых рэвалюцый", пры чым, здаецца, несвядома ("джынсу" ў свой час усё-такі трошкі навязвалі).
На ўсякі выпадак: пакуль ехаў на працу, сутыкнуўся з фактам, які патрабуе дадатку ў пост. Ну, і тое-сёе яшчэ папраўлю.
P. S. Элвіс (ды й тыя ж "Перамен", як і шмат чаго іншага ў Цоя) — "песні жальбы"?! Тыя яшчэ Коласы! (Ці згаданыя мной Янкі, або СашБашы, каб не пераходзіць XY-храмасомны падзел.) Я так зразумеў, што яму шкада, што ён гэтыя песні ведае...
Edited at 2020-08-14 07:23 (UTC)
Метаніміі розныя бываюць... Калі вярнуцца крыху назад: я не заўжды гатовы да інтэлектуальных практыкаванняў тыпу "чытаем "бульба", маем на ўвазе "цукровыя буракі" (або "смятана", або нават "мінеральныя ўгнаенні")".
На дасканалае веданне Ільфа з Пятровым не прэтэндую, але сапраўды, знаёмы не толькі з раманамі пра Астапа Б.
Чыноўнік хацеў "утылізаваць" творы Цоя, каб яны ўспрымаліся як "вздох угнетенной твари" - па-мойму, тут ясна. Ну, а песень Элвіса ён, можа, і не чуў - прыплёў для "краснага слоўца", як Рыгорыч прыплятаў Трампа і Ілана Маска. Калі б яму было шкада, казаў бы: "Все эти песни я, к сожалению, очень хорошо знаю".
Як ужо адзначался, "побач са мною" = "побач з маім домам" — ужывальны выраз, таму параўнанне з "чытаем "бульба", маем на ўвазе "цукровыя буракі" (або "смятана", або нават "мінеральныя ўгнаенні")" з'яўляецца, мякка кажучы, перабольшваннем. Але (калі зноў вяртацца да пачатку) у нас розныя "межы дапушчальнага", і гэта цалкам нармальна.
Ну, дылогію пра Астапа Вы цытуеце, як я Маякоўскага і Сашу Чорнага!..
Як я шмат разоў казаў, я — не Ваш цёзка Месінг, ні рэнгенаўскага, ні МРТ апаратаў у мяне няма, таму што там хто насамрэч хацеў сказаць я не ведаю (і, калі шчыра, не вельмі сільна імкнуся). "Все эти песни с прискорбием я очень хорошо знаю" — гэта як "пакараць смерцю нельга памілаваць" можна зразумець па-рознаму. Паколькі (як ужо адзначалася) аўтар "песень жальбы" — не Цой, я застаюся пры сваім меркаванні (хіба што чыноўнік Цоя ведае гэтак жа добра, як і Элвіса).
Edited at 2020-08-14 08:09 (UTC)
"Пасварыліся"... ну, пэўна, зноў метанімія з Вашага боку. Не ўсе крытычныя заўвагі варта ўспрымаць як сварку, дый нават як шлях да яе. Я ўвогуле мала з кім сваруся.
У тутбаеўскай стэнаграме кантэкст як бы намякае, дый у Цоя дапраўды нямала твораў "с прискорбием", напр. "Печаль", "Невеселая песня"... Ай, па-мойму, таксама не тая тэма, якую зараз трэба мусоліць. Добрага дня!
Ну, не хаціце мусоліць — не трэба. Але, з аднаго боку, я неяк летась вырашыў прачытаць усяго Жыцінскага, таму ў т. л. азнаёміўся і з творчасцю Цоя (у дадатку яго біяграфіі былі тэксты ўсіх песень). Уражання пра "нямала" не склалася (усё больш розныя "Мои друзья идут по жизни маршем"). А з другога, — кантэкст дазваляе абодва разуменні!
ОК, дзеля заўтрашняй даты крыху "памусолю". Чыноўнік - 1975 г. нар., і ён, хутчэй за ўсё, знаёмы з тымі творамі Цоя, што гучалі "з кожнага праса" ў канцы 80-х - пачатку 90-х. Ранняй песні "Мои друзья..." (зрэшты, і яна не без тугі) сярод іх, наколькі памятаю, не было, а былі "Группа крови", "Звезда по имени Солнце", "Кукушка", тая ж "Печаль"... Ды некаторыя іншыя, якія таксама цяжка назваць аптымістычнымі.
На самай-то справе пытанне не ў тым, як той Сяргей трактаваў творчасць Цоя, а ў тым, што яго трэба тэрмінова гнаць з пасады; гэткія чыноўнікі ганьбяць не Лукашэнку, а дзяржаўнасць. Падумаўшы, учора адправіў адпаведны мэйл на адрас адміністрацыі падначаленага яму раёна...
PS. Ні 100, ні 250 прыкладаў перамогі Святланы, на жаль ці на шчасце, не даюць падстаў для таго, каб рабіць адназначны вывад пра яе перамогу на астатніх 5 з лішнім тысячах участкаў. Таму меркаванне еўрадэпутата застаецца меркаваннем... якое можа нават мець адваротны эфект. Як і згаданы Галерам заклік нобелеўскай лаўрэаткі.
Edited at 2020-08-14 09:06 (UTC)
Не, аптымізму не было, але дзе (акрамя афіцыйнай эстрады, і то не цалкам: тыя ж "Журавли", напрыклад) вы яго тады чулі?.. Дарэчы, тыя песні, якія Вы згадалі спачатку ("Печаль", "Невеселая песня") я не памятаю; з таго, што "гучала з кожнага праса" да вашага спісу магу дадаць толькі "Я объявляю свой город безъядерной зоной..." Усё роўна "прискорбия" ў яго песнях няма; у згаданых ёсць своеасаблівая гераічная поза ("апошні рамантык" як пісалася ў тэкстах, сабраных Жыцінскім).
Але, з аднаго боку, (і я таму прыклад) можна было непрыслухоўвацца да тых "прасаў". З другога, выходзілі розныя "майстры замежнай эстрады", у якія (прынамсі, у перабудову) трапіў і Элвіс. Так што для яго года нараджэння знаёмтва з творчасцю абодвух аднолькава верагодна.
Пытанне, што яго тэрмінова троба гнаць з пасады, — яно другое. Пачыналася (калі памятаеце ;) ) ўсё з таго, што больш смешна: маё выкарыстанне Вас у "геаграфічных" мэтах — ці яго "прискорбие"?..
Edited at 2020-08-14 09:17 (UTC)
Ну, а я памятаю, як мы ехалі з шахтурніра (восень 1988 г.), і па радыё ў цягніку круцілі альбом "Группа крови". Амаль усе песні ў ім дапушчальна лічыць змрочна-трывожнымі, а недзе ёсць і "прискорбие" ("Мама, мы все сошли с ума", "Легенда"). Тое самае - у пазнейшых альбомах ("Звезда..." і асабліва "Чёрный альбом").
Вы бачылі на тутбаі словы "чудака на букву "м"": "сегодня не та ситуация, чтобы те честные и отважные марши смотреть". Іначай кажучы, не шкадуе, што слухаў, але свядома адмаўляецца быць сумленным і адважным, ды іншых агітуе. І гэта самае агіднае...
Да P. S. Мо і перабольшваю, але спробы змагацца супраць адной хлусні пры дапамозе іншай мне непрыемныя. У ліпені ставіўся да "непалітыка" насцярожана, цяпер - насцярожана-негатыўна... Яшчэ колькі заяў ад "публічных асоб" тыпу "Ціханоўская набрала ў Беларусі 80%, бо столькі ў яе на ўчастках за мяжой", і будзе ў мяне чысты негатыў.
Яшчэ раз. У мяне гаворка ішла пра "смешна / несмешна" (дарэчы, прыведзеная Вамі фраза тым больш дазваляе разумець яго як "нажаль"!). Так што тут пытанне толькі ў тым "шкадуе / не шкадуе", а ў астатнім (пра чыноўніка) мы можам пагадзіцца (а я нават вырашыць, што Вас гэта "нажаль" такі "зачапіла").
Ну, і да Ціханоўскай. Як Вам вядома, я заўважыў шмат дзіўных выказванняў "па той бок барыкад", але збольшага (што менавіта да сімвала супраціву і хлусні) — не ад яе. У гэтым сэнсе мне яе шкада (як той казаў "Божа, пазбаў мяне ад сяброў, а з ворагамі я неяк сам спраўлюся").
Edited at 2020-08-14 09:59 (UTC)
UPD: Цытата з "лайв-ленты" Бі-Бі-Сі:
"20:45 13 августа 2020
Жодино
Женщина берет микрофон и требует у мэра, чтобы не сжигали бюллетени.
Из толпы кричат: "Их уже сожгли!" (выдзелена мной)
Тут внезапно микрофон берет мужчина в возрасте, который говорит, что "люди пришли и проголосовали за действующего президента". Толпа кричит ему: "Позор!"
Теперь снова вопросы задают протестующие."
што было на (некаторых з) астаніх 5000 з гакам участкаў, магчыма, ніхто ўжо не скажа.
Edited at 2020-08-14 09:35 (UTC)