Петр Резванов (peter_rezvanov) wrote,
Петр Резванов
peter_rezvanov

Сёння на тым самым прыпынку, дзе я калісьці бачыў нават не ўлётку, а невялічкі артыкул пра "сіёнаамерыканскі імперыялізм", вісела (а можа і зараз вісіць!) улётка "Не верце дзяржаўным СМІ" з (у т. л. і) пералікам страйкуючых прадпрыемстваў (дарэчы, знайшоў я нарэшце навіну з падобным спісам! Вядома, што зараз ён out of date).

Дык вось, паколькі інфармацыйнае табло паказвала, што наступны аўтобус трэба чакаць ажно 8 хвілін, вырашыў я колькі прыпынкаў прайсці пешкі і заўважыў тралейбус таго самага чацвёртага дэпо, якое было ў абодвух спісах. Ці то данныя ўлёткі не зусім дакладныя (у адрозненне ад матэрыялу RFI, у ёй, здаецца, не было сказана пра другую смену), ці то страйк — італьянскі (калі я ўчора ездзіў паліваць кветкі на сваю кватэру, частку дарогі назад ехаў маршуртам, прыпісаным да трэцяга дэпо: ён рухаўся так марудна і так доўга стаяў на прыпынках, што я гатовы паверыць, што "па-італьянску" страйкуюць і іншыя дэпо, прынамсі, некаторыя кіроўцы). Усё добра (у рэшце рэшт, усе "-трансы" — калі не дзяржаўныя/рэспубліканскія, то камунальныя прадпрыемствы), але Рыгорыча больш клапоціць "рэальны сектар эканомікі" (яго паводзіны пачатку пандэміі яскрава аб гэтым сведчылі), так што я не ўпэўнены, наколькі яго ўразіць менавіта страйк грамадскага транспарта... За тое нават такому "хулігану" як Букоўскі яны не падабаліся.

Месца маёй працы знаходзіца недзе пасярэдзіне (і трошкі ўбок) паміж Вольфам Рубінчыкам і Камароўкай. Таму на прыпынку каля апошняй я паспеў заўважыць яшчэ адну ўлётку (былі бачныя сляды такой жа, але здзёртай): "Яны лічылі вашы галасы". Краіна павінна ведаць сваіх герояў! (Іх жа насамрэч больш, чым два. Ці нават пяць [... + МУС + КДБ + Мінабароны].) Праўда, напрыклад, мой голас лічыў нехта іншы, таму гэты "пачын" трэба зрабіць агульнарэспубліканскім.

Гэты каментар ад "Нямецкай хвалі" нагадаў мне яшчэ адну рэч, якую я ўсё забываю напісаць: Рыгорыч жа прызвычаіўся да нелегітымнасці (нават тое, што ён стаў "перадапошнім дыктатарам", а яшчэ на чарзе Орбан, Дуда, Эрдаган, які, што праўда, як і Пуцін, толькі часткова еўрапейскі, і г. д., ніколькі яго легітымнасць не павялічыла). Адкуль спадзяванні, што ўжо гэтую ступень ён не перажыве (прынамсі, у якасці "гаранта")?
Tags: Беларусь
Subscribe

  • (no subject)

    Курскую вобласць варта вылучыць асобна: 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9, 10 ( дарэчы), 11, 12 ( дарэчы), 13, 14, 15. Працяг іншага старога:…

  • (no subject)

    Працяг старога: 1 ( дарэчы; цікавыя падрабязнасці; яшчэ; яшчэ; яшчэ; яшчэ; яшчэ; яшчэ; яшчэ; яшчэ; яшчэ; яшчэ; яшчэ; яшчэ; больш…

  • (no subject)

    Працяг старога: 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9, 10, 11 ( раней; таксама; яшчэ; дарэчы), 12, 13, 14, 15, 16, 17 ( дарэчы; яшчэ), 18,…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 2 comments