Петр Резванов (peter_rezvanov) wrote,
Петр Резванов
peter_rezvanov

Каранавірус зрабіў Рыгорыча яшчэ больш вядомым у свеце. На некалькі разоў згаданым лінгвістычным сайце 5 жніўня адна японка ў мяне спыталася:

Я толькі што прачытала адзін артыкул аб Вашым прэзідэнце. Там напісана, што ён сказаў народу: зараз вам дапамогуць такія рэчы, як водка, лазня, катанне на каньках ... Гэта праўда? Жах. Чаму да гэтага часу ніхто не змяніў яго.

(У яе, як і ў мяне, хворыя бацькі, таму яна не вельмі ўважліва сочыць за навінамі, і таму толькі "зараз".) Прыйшлося адказваць:

Ну, наш прэзідэнт шмат чаго кажа... Адказ на пытанне, чаму яго да гэтага часу ніхто не зменіць, — вельмі доўгі, пачынаць трэба з самога 1994 года, са знікнення палітыкаў і шмат іншага, што адбывалася ў Беларусі. Вось у бліжэйшую нядзелю ў чарговы раз будзем спрабаваць яго змяніць.

На што мне ў той жа дзень было адказана:

Паспрабуйце змяніть прэзідэнта. Спадзяюся, што ў вас будзе добры (нармальны) іншы выбар.

А ўчора дададзена:

Здаецца, вам не атрымалася змяніць "зло" ... ;). Не падайце духам!

На што я адказаў:

Пакуль не! :( ... Падаць духам не збіраюся!..

... А летась я ёй прапаноўваў скарыстацца нашым бязвізам!..
Tags: Беларусь
Subscribe

  • цитата позавчерашнего дня

    "Поликлиники [не больницы!] находятся как раз вот в той самой сложной ситуации, когда они, наверное, немножко не успевают [выделено мной] приезжать…

  • (no subject)

    Неяк я пісаў пра рэкламу ад A1. Зараз "хаджу па горадзе" (с) — і бачу МТСную рэкламу (адпаведніка на сайце чамусьці не знайшоў) пра безліміт для…

  • (no subject)

    Неяк мне пашчэсціла, і гэтым разам пад час выканання сыноўняга абавязку на лецішчы з усёй прапаганды мне на вочы трапіла толькі гэта. Абурыліся —…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments