Можа я чаго недабачыў, але мне здаецца, што ні Андрэй Ягораў, якога Бі-бі-сі назвала аўтарам тэрміну, ні Сямён Печанко, хто пісаў пра "няпуганае", і на якога раней спасылаўся Вольф Рубінчык, ні апошні (калі, вядома, не прыцягнуць сюды за вушы яго каментар у маім ЖЧ), ні ... не залучалі ў гэта пакаленне прадстаўнікоў праіўладных арганізацый (БРСМ, "Белая Русь" і г. д.). Думка цікавая і вартая медытацыі...
Але, здаецца, гэта адзіны новы ракурс, у якім сітуацыя яшчэ не разглядалася "на месцы".
Паглядзеўшы на каментары, я вырашыў, што патрэбна невялікае ўдакладненне: апошнім часам (з лютага 2013 года — свядома), калі я кажу і чую слова "пакаленне", я разумею пры гэтым не толькі тое, што "яго прадстаўнікі падзяляюць адну гістарычную эпоху, сутыкаюцца з аднолькавымі ключавымі гістарычнымі падзеямі і сацыяльнымі ўплывамі, знаходзяцца на тых жа жыццёвых фазах", але і тое, што "яны падзяляюць пэўныя агульныя перакананні і мадэлі паводзін" (вось толькі на тое, наколькі яны "ведаюць пра досвед і асаблівасці, якія яны падзяляюць са сваімі аднагодкамі, і падзяляюць пачуццё прыналежнасці да дадзенага пакалення", я, напэўна, ўвагі не звяртаю).