Петр Резванов (peter_rezvanov) wrote,
Петр Резванов
peter_rezvanov

наўздагон

Разглядаючы згаданы ў мінулым пасце вікіпедыйны спіс знакамітых баха'і, я заўважыў там спасылку на спіс "былых баха'і" (як парушальнікаў Запавету, частка з якіх чамусьці пералічана ў асобным артыкуле, так і тых, хто сам аб'яўляў аб выхадзе з Веры).

Ён, канечне, вельмі кароткі. Нават сярод знакамітых людзей такіх было значна больш! У адной "Bibliography of English-Language Works on the Bábí and Bahá’í Faiths 1844—1985" у адпаведным раздзеле, наколькі я памятаю, былі пералічаны і іншыя парушальнікі Запавету. А другой групе, напрыклад, належыць і Рэнат Ібрагімаў (ён, праўда, адсутнічае ў англамоўнай Вікіпедыі і хавае, што некалі быў членам абшчыны).

Вядома, можна спаслацца на сведчанні іншых людей, але гэта "іх слова супраць яго слова". Ён быў "засвяціўся" на старонках (прынамсі, рускамоўнай версіі) бюлетэня "One Country", але такое адчуванне, што на прасторах Інтэрнету гэты нумар (і рускамоўная версія ўвогуле) адсутнічае. Але аднойчы ён прагаварыўся: як бачна з перадачы "Хто хоча стаць мільянерам?", ён добра ведае, што апошняя (на цяперашні час) рэлігія — не іслам, а менавіта Вера баха'і.
Tags: бахаи
Subscribe

  • (no subject)

    Адной з учорашніх навін была амністыя таварышу, хто ваяваў у Прыгожына. Яна ўвесь час удакладнялася (і, напэўна, будзе яшчэ ўдакладняцца). Спынімся…

  • (no subject)

    У апошні час з'яўлялася некалькі немаленькіх тэкстаў, пра якія варта сказаць некалькі слоў. Напрыклад, "мядузаўская" размова з украінскім…

  • яшчэ раз пра прапанову Ілана Маска...

    Па вялікім рахунку, баха’і ўсё роўна, "на чым душа супакоіцца", і каму ў рэшце рэшт будзе належаць Крым альбо Ньюфаундленд, на якую колькасць дзяржаў…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments