Петр Резванов (peter_rezvanov) wrote,
Петр Резванов
peter_rezvanov

Як я і меркаваў, усе перашкоды ў правядзенні перадвыбарных пікетаў і мітынгаў, што пачаліся ў апошні час, абыходзяцца без згадак "вагнераўцаў". Што праўда, іх чамусьці згадаў Цапкала, даўшы-такі аргумент на карысць "рукі Масквы" (ён што, не памятае, што Крым-2014 пачаўся з "запрашэння" ад Януковіча?!).

Паспрабаваў пачытаць апошні выступ Рыгорыча (перакладаць на мову тытульнай нацыі нават у яго прэс-службы сіл не хапіла!) Цікава заўважыць, што я ўжо даўно не бачу (што праўда, і зазіраю нячаста) на яго сайце поўных тэкстаў выступаў; так, пераказы, не лепшыя і нягоршыя за якія апазіцыйныя. Але і скарочаны да канца асіліць не здолеў!..
Tags: Беларусь
Subscribe

  • (no subject)

    Неяк праходзіў каля "Белтэлекама" на Старавіленскай, 87 і заўважыў, што яны абносяць сябе агароджай. Пры чым не часовай (ну, ці мала што: фасад…

  • (no subject)

    Пакуль пытанні аб тым, ці прывядзе мабілізацыя да нейкіх станоўчых для расійскай арміі вынікаў, альбо аб тым, ці ажыццявіць Пуцін свае ядзерныя…

  • (no subject)

    Шмат хто вырашыў адзначыць угодкі "выбараў": "Мядуза", "Нямецкая хваля", Бі-Бі-Сі, Незалежны iзраiльскi сайт... Вядома, не магла прайсцi мiма i…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments