Будзем лічыць, што
"немаванне" тычыцца толькі датэрміновага галасавання, бо далей аўтар кажа пра "злосць і гнеў людзей", якія "сёлета" "багата" "выплюхнуліся" "на вуліцы беларускіх гарадоў", што "заслуга Ціханоўскіх & Со. — у тым, што яны дазваляюць многім людзям больш-менш вольна выгаварыцца", не кажучы пра розныя адкрытыя лісты, што пачаліся яшчэ да аб’яднання штабоў (што ў свой час
ім жа таксама было згадана).
Хто там вінаваты ў тым, што з аб’яднаным штабам больш ніхто не аб’яднаўся, — не ведаю: кожны кажа, што гэта ён "белы і пухнаты", але зноў нагадаю: было яшчэ сем чалавек, якія збіралі подпісы, але іх не зарэгістравалі. І яны ні да каго не далучыліся: ні да Рыгорыча, ні да аб’яднанага штабу, ні да каго яшчэ. Быў бы хто сярод застаўшыхся пяці "белым і пухнатым", далучыліся б да яго. Так што, хутчэй за ўсё, у неаб’яднанні вінаватыя ўсе. Гэта, безумоўна, гаворыць пра тое, што грамадству да яднання яшчэ ого-го колькі!..
Так, напэўна, тры лёсаносныя палітычныя кампаніі за паўгода вабяць не ўсіх, хаця чаму б не? Украіна некалькі разоў перажывала дзве запар ("трэці тур" пасля першага Майдану і леташнія парламенцкія пасля прэзідэнцкіх). І нічога! Нават энтузіязм быў (у апошнія парламенцкія на свае вочы бачыў!). Беларусы так доўга маўчалі, што іх энтузіязм, магчыма (трэба праверыць!), будзе роўным перабудовачнаму. Прынамсі, і байкот, і "супраць усіх" — з’яўляюцца палітычнай пазіцыяй тады, калі яны накіраваны на прызнанне выбараў несапраўднымі, г. зн. на яшчэ адну кампанію. Так што (зноў яшчэ раз паўтаруся) Ціханоўская — лепшы псеўданім для гэтых пазіцый.
Сапраўды, чаму
я абазваў праграму Чэрачаня "адзінай вартай гэтай назвы"? Напэўна, таму, што з астатнімі было яшчэ горш (толькі ў мінулую пятніцу на афіцыйным стэндзе бачыў толькі "вытрымкі з праграмы" Канапацкай; да таго ў адным месцы можна было прачытаць, можа і цалкам, але толькі эканамічную частку.
Поўныя, кажуць, з’явіліся толькі зараз). Але хай сабе: хаця ў яго была самая праграмістая праграма з астатніх, яна мне ўсё роўна не падабалася.
Вольф Рубінчык узняў таксама і моўнае пытанне. Хто толькі не параўноўваў нашу сітуацыю з ірландскай (вось
яшчэ адзін)! А вось
меркаванне наконт таго, чаму ў іх (гэтаксама як і ў Паўночным = Саамскім рэгіёне) нічога не атрымалася. Ці здолеем мы не наступіць на тыя ж граблі? Калі беларуская мова застанецца толькі сімвалам, то, сапраўды, чаму і не ідыш?!
Даты пад артыкулам (учора напісана, сёння — пасля палудня! — надрукавана) не кажуць на карысць сайту...
І яшчэ наконт медыйнага адлюстравання гэтай кампаніі: на пралукашэнкаўскім пікеце ў Пінску
тут.бай заўважыў шмат людзей,
Бі-бі-сі — не.
"Свабода" размясціла абедзве версіі (нешматлюдная, праўда, (с) не Бі-бі-сі, а "Медыя-Палессе").
"Беларусы так доўга маўчалі, што іх энтузіязм, магчыма (трэба праверыць!), будзе роўным перабудовачнаму" - або энтузіязму расійцаў увесну 1917 г.? ;)
Ніхто і не сцвярджаў, што сайт ідэальны. Але не думаю, што пэўная затрымка з публікацыяй нешта моцна змяніла.
"Тутбай" заўважыў шмат людзей на пралукашэнкаўскім пікеце? Я б не сказаў; зважаючы на фота, было максімум 150-200. Дый напісана там: "Зрителей в течение всего дня у артистов было немного. Лишь к 17.00 подтянулись медицинские работники, руководители предприятий и организаций".
абы не як у восень 1917 г.!..
па тэксце, ён пісаўся да рыгорычавай прамовы, а прачытаюць яго ўжо пасля.
Ну, на відэа і столькі цяжка налічыць... А тэкст... гэта я па віктарыянскай завядзёнцы (гэта дзеці кшталту Алісы з Краіны Цудаў могуць лічыць кніжкі без малюнкаў і размоў нецікавымі, дарослым менавіта яны павінны падабацца! ;)) спрабую на ілюстрацыі не звяртаць увагу (і то вунь: жыццё прымусіла!), а звычайныя карыстальнікі?!.
Вялікай розніцы няма, калі прачытаюць. Хіба што развагі пра "гульню ад абароны" яшчэ на ранку выглядалі б як прагноз, а цяпер успрымаюцца як характарыстыка ўжо адбытага "мерапрыемства". Ну, маем-што-маем...
Во-во, згадкі гэтага выступу сфармуляваны не як пост-прамоўныя.