?

Log in

No account? Create an account
хроники вялостановящегося бахаи
"Приветствую тебя, бич Божий!" (с) епископ Труа св. Луп — Аттиле
Неяк сорамна стала, што не знаёміўся з праграмамі кандыдатаў, і… 
Среда, 29 июл 2020, 14:45
freedom from secularism
Неяк сорамна стала, што не знаёміўся з праграмамі кандыдатаў, і паспрабаваў зрабіць гэта зараз. Заўважыць мову тытульнай нацыі пад час пошукаў было даволі складана...

Пра Рыгорыча зноў няма чаго казаць: справы кажуць гучней.

Адзіная праграма, вартая гэтай назвы, якую я здолеў знайсці на прасторах інтэрнету, — Чэрачаня. Калі верыць, што ўсе гэтыя абяцанні ён будзе спрабаваць выконваць, трэба ўспрымаць яе як разлічаную на вялікую перспектыву, прынамсі, не на адзін тэрмін. У кароткай перспектыве здзіўляе, чаму ён так упэўнены, што ягонае "ЧЭ" будзе асацыявацца з "часам Ч", а не з Чэ Геварай?!

Шматбаковай праграмы "галоўнай змагаркі", хто кажа, што яна — адзіны сур’ёзны супернік Рыгорычу, што толькі яна можа выйсці з ім у другі тур, я знайсці не здолеў: тое, што выдае гугл, прысвечана толькі эканоміке. Але нават марксісты кажуць, што адносіны паміж базісам і надбудовай няпростыя і не аднабаковыя. Усё астатняе раскідана па фэйсбучных пастах і іншых выступах. З такой праграмай нязручна знаёміца.

Праграму (дакладней "10 першых крокаў") Дзмітрыева я ўбачыў на растаўленых па Мінску стэндах. Здаецца, у сеціве можна знайсці толькі іх пераказы, а ў папяровым выглядзе яны ствараюць дзіўнае ўражанне: год (замест паўгоду Ціханоўскай) на падрыхтоўку новых выбараў, а астатняе — крокі, якія наўрад ці можна лічыць першачарговымі (г. зн. ён спадзяецца застацца і пасля новых выбараў!). Паколькі гэтыя крокі — вытрымкі з праграмы "Гавары праўду", дадам, што яна робіць уражанне, нібыта яе сапраўды складалі з прапаноў наведвальнікаў сайта (хіба што здзіўляе адсутнасць патрабавання вяртання савецкіх укладаў: мае бацькі, напрыклад, аформілі ўклады і на мяне, і на сястру, так што не ўсе падманутые "Беларусбанкам" [былым "Сбербанкам"] і дзяржавай укладчыкі памёрлі, няўжо ніхто не дапісаў?!), і яна вельмі добра пераказваецца добра вядомай фразай "за ўсё добрае супраць усяго благога".
UPD: Дзякуючы выпраўленым старонкам у Вікіпедыі, знайшліся і 10 першых крокаў...

Ну і, нарэшце, тое, што гучна названа "праграмай" Ціханоўскай. Усё, што па-за межамі паўгода на падрыхтоўку новых выбараў і справядлівых судоў, зроблена абы як. Гэтай "праграмай" яна чарговы раз даводзіць, што яна — фігура часовая, камікадзэ, якая больш, чым абяцаныя паўгода, ва ўладзе заставацца не збіраецца (прынамсі, не будзе ўдзельнічаць і ў абяцаных датэрміновых выбарах). Нават хаця неяк лёгка ёй верыцца, не мяне аднаго засмучае пытанне: а што калі так хутка не атрымаецца? (Вунь, бальшавікі спадзяваліся на сусветную рэвалюцыю, таму Кастрычніцкую рабілі таксама "на калене", а зацягнулася ўсё на 70 год з гакам!)

Але, гледзячы на навіны, складаецца ўражанне, што даволі вялікая частка грамадзян Сінявокай запісалася менавіта ў такія "morituri". Таму (вядома, калі расклад не зменіцца) у мяне рука не падымецца прагаласаваць "супраць усіх". Але яшчэ лепш было б, калі б аб’ядналіся не толькі тры штабы!..
Comments 
Четверг, 30 июл 2020, 05:51
Дзякуй за допіс, перафармулюю сваё пытанне. Як Вы ранжыруеце праграмы кандыдатаў паводле адэкватнасці?

Edited at 2020-07-30 05:52 (UTC)
Четверг, 30 июл 2020, 06:20
Я ж напісаў: "Адзіная праграма, вартая гэтай назвы, якую я здолеў знайсці на прасторах інтэрнету — Чэрачаня". Так што няма чаго ранжыраваць...
Четверг, 30 июл 2020, 06:26
Тым не менш галасаваць маеце намер не за праграму, а за асобу? Дакладней, за медыйны вобраз? :)
Четверг, 30 июл 2020, 06:30
Яе вобраз (ні медыйны, ніякі) мяне не цікавіць. Вось мітынгі (колькасць народу на іх) мяне пераканалі, што ісці супраць плыні і галасаваць "супраць усіх" няма сэнсу: вынік будзе нягоршы!

Edited at 2020-07-30 06:31 (UTC)
ЖЖ создан в 08:50 GMT 2 дек 2022 .