Петр Резванов (peter_rezvanov) wrote,
Петр Резванов
peter_rezvanov

Не, калі лічыць, што нашы ворганы здольныя на такую спецаперацыю, то гэта гіпотэза добра тлумачыць і "ляпы" перадвыбарчай кампаніі, і рашэнні ЦВК аб тым, каго зарэгістраваць, а каго — не. Кандыдата "супраць усіх" я, як ужо казаў, таксама не адмаўляю, але пакуль што спадзяюся на лепшае...

У каментарах да мінулага паста ўзнікла спрэчка: магчыма вайна з Расіяй, ці не?.. Не ведаю, я неяк давяраю Чэхаву, што калі на сцяне вісіць стрэльба, то яна павінна стрэліць. Калі б Пуціну трэба было толькі забяспечыць прапагандную падтрымку гэтага закона (побач цікавая думка, што насамрэч гэта — змягчэнне расійскага заканадаўства), дастаткова было б чарговы раз нагадаць пра "вушы мёртвага асла" у дачыненні да Пыталаўскага, Пячорскага раёнаў і іншых Курылаў (маўляў, злыя суседзі замахваюцца на нашу тэрыторыю!).

Але ж не! Ён кажа пра расійскія падарункі іншым рэспублікам з намёкам, што добра было б іх узяць назад. Пры чым ладзіць праверку войскаў (дзеянне з благой рэпутацыяй). З гэтага каментара, праўда, вынікае, што ўсё залежыць ад таго, наколькі Рыгорыч гатовы пайсці ўслед за Януковічам, але, баюся, магчымыя і іншыя варыянты. Ёсць меркаванне, што суседскі гарант адарваўся ад рэчаіснасці, таму я ўсяго гатовы чакаць. Карацей кажучы, для рашучага "не" ў мяне няма ніякіх падстаў...
Tags: Беларусь, постсоветское пространство
Subscribe

  • гумарысты, аднак!

    Як ужо адзначалася, "вось хаджу я па горадзе" (с) Гоп-са-смыкам, і раптам бачу рэкламу: "Pandora — лучший подарок!" Калі пагугліць, робіцца…

  • (no subject)

    Як было адзначана ў дапісаным учора UPD, Пуцін выцер ногі аб Рыгорыча: "І калі б не вы — у гэты перыяд, я гляджу, Масква адмаўляе:…

  • (no subject)

    Ітак, Еўрапейскі Вяшчальны Саюз прыняў рашэнне прыпыніць членства Белтэлерадыёкампаніі. Усё было б добра, але "а судзі хто?" Вяртаючыся да таго,…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments