Петр Резванов (peter_rezvanov) wrote,
Петр Резванов
peter_rezvanov

На нашым бязрыб'і, нажаль, ужо вядома за каго галасаваць: ніякай інтрыгі! (Вунь, і Халезін за іх.) Калі Рыгорыч яшчэ што прыдумае, то самы правільны альтэрнатыўны сцэнар — каб астатнія кандыдаты пакінулі б яго з "супраць усіх", і перамог бы апошні. Але пагуляюся ў сур'ёзнасць выбараў і растлумачу, чаму я засумаваў.

Шчыра кажу: не падабаецца мне іх эмблема "любім, можам, пераможам" = сардэчка, кулак (RotFront, ¡No pasaran! і г. д.) і "вікторыя". Неяк яно расшыфроўваецца як VOV, а гугл падказвае, што гэта — брэнд карэйскай касметыкі. Ды і белыя стужкі расійскія нагадваюць...

Калі больш сур'ёзна, то "паўторныя справядлівыя выбары пасьля 9 жніўня" — трэці пункт у іх праграме (і адно з двух перадвыбарных абяцанняў, разам з "вызваленнем палітвязняў і пераглядам іх спраў у незалежных і справядлівых судах"). З чаго нібыта вынікае, што рыхтаваць і выбары, і суды (вядома, у выпадку перамогі) яны пачнуць з 10 жніўня (калі не 9 ноччу).

І з кім яны гэта будуць рабіць? Не, з вызваленнем палітвязняў праблем, магчыма, не будзе: у Хрушчова і ў Гарбачова ў свой час гэта няблага атрымалася. Але вось са справядлівымі судамі... Дзе яны столькі судзяў знойдуць?! Тое ж і з выбарамі. Па якім законе іх праводзіць, і ці не налічыць па завядзёнцы ("ад благіх звычак пазбавіцца цяжэй, чым ад насмарку" (с) Хлопчык-з-запалкавай-каробкі Эрыха Кестнера) ЦВК галасы калі не новай уладзе, то каму са старой?.. Наколькі я ведаю каляСНДэшныя навіны, з карупцыяй у МУС здолеў справіцца толькі Саакашвілі, і тое, чым далей пасля яго, тым больш скаргаў. Не я адзін падазраю, што Цапкала з Бабарыкам (ці Бабарыка з Цапкалам — парадак ня мае значэння) далі нейкія абяцанні чынавенству, так што ўсё гэта будзе рабіцца тымі ж людзьмі, што і сучасная палітыка...

А чым далей будзе адцягвацца дата новых выбараў, — тым больш новых пытанняў. Ужо згаданым Хрушчову і Гарбачову (гэтак жа, як, напрыклад, Мірзіёеву) не перашкаджалі папярэднікі (а ў тым жа Узбекістане, нягледзячы на тое, што тамтэйшую новую палітыку заходнія журналісты ўжо абазвалі "перабудовай", шмат што адбываецца па-старому, хіба што не так інтэнсіўна), а за жывога Рыгорыча я не паручуся! У Пашыняна праблемы, сярод "Слуг народа" Зяленскага няма згоды (напр. тут), Малдова ўсё бягучае стагоддзе гэтак падзелена амаль роўна на тых, хто лічыць, што іх дзяржаўная мова — малдаўская, і тых, — што румынская, што гэта ў свой час нават перашкаджала ёй выбіраць прэзідэнта. Верагоднасць гэтых сцэнароў для Сінявокай занадта вялікая (акрамя літаральна малдаўскага: у нас пакуль што прэзідэнцкая рэспубліка)...

Я ўжо не кажу пра тое, што ўвесь пераходны перыяд трэба будзе займацца не толькі вызваленнем палітвязняў і падрыхтоўкай выбараў (нават магчымасць "каранавіруснай вайны" я бы не выключаў!). Так што ў нармальных абставінах я б пашукаў каго лепш, але дзе ж тыя "нармальныя абставіны"!..

Ну, і некалькі слоў пра ў асноўным слушныя разважанні Вольфа Рубінчыка (як бачна, на мой густ, адрозненні "трох грацый" ад Зяленскага не такія прынцыповыя: і там, і там у камандзе "хто ў лес, а хто па дровы"). Я пра прыхільнасць заходніх палітыкаў да Realpolitik. Пуцін свае тэрміны ўжо абнуліў, ці працягнуцца пратэсты ў Балгарыі да 10 (11 і г. д.) жніўня — невядома. А суровасць санкцый будзе залежаць ад таго, ці не "пераб'е" ў навінах і еўрапейска-амерыканскай масавай свядомасці (якая фарміруецца ў т. л. і гэтымі навінамі) магчымае падаўленне пратэстаў Рыгорычам якая свежая больш жахлівая навіна (гл. напісанае пра Чыжыка).
Tags: Беларусь, постсоветское пространство
Subscribe

  • (no subject)

    Очередная годовщина самоубийства Маяковского... Единственное, что узнал, что кроме четырех с половиной стихотворений ("Необычайное приключение..."…

  • еще раз о Маяковском (и не только)

    Я вот что подумал... Ну, ладно: есть люди, которые, подобно Хоцу, Жолковскому или Карабчиевскому, за что-то не любят Маяковского. Но ведь есть и…

  • (no subject)

    Вольф Рубинчик попросил меня написать ответ Чемберлену на текст А. Хоца. Не хочу: ничего интересного в этом ответе бы не было (не могу…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 8 comments