Петр Резванов (peter_rezvanov) wrote,
Петр Резванов
peter_rezvanov

Пайшла сур'ёзная размова!..

Вядома, мае параўнанні Сінявокай з Буркіна-Фасо і г. д. шмат у чым іранічна-палемічныя, з'едлівыя (генеалогія параўнання з Буркіна-Фасо, у нараджэнні якога прымалі ўдел не толькі параўнанне СССР з Верхняй Вольтай, але і жарцік пра электрыфікацыю ўсёй краіны, здаецца, вельмі ў гэтым сэнсе красамоўны). Не буду спрачацца і з тым, што ў палемічным запале зрэдчас (а можа і часта) іронія і з'едлівасць кудысьці губляліся, і знак роўнасці ў маіх тэкстах абрастаў зусім не іранічным мясам. Але калі Сінявокую параўноўваюць з Ізраілем на тым жа сайце, дзе рэкламуюць расказ Ганны Хітрык аб тым, як яе сям'і ці то школа, ці то сацыяльная служба "дала паганяць" камп'ютар на час дыстанцыйнага навучання сына, ці спасылаюцца на параўнанне яе ж з Катарам і Сінгапурам (не люблю "паўтарэння - маці заікання", але што зробіш! нагадаю, што ў пытанні смяротнасці мы і ў некаранавірусныя часы былі ў розных "вагавых катэгорыях"), то паўстае пытанне: у чыіх параўнаннях большая (або меншая) хібнасць?!

Пытанне пра тое, наколькі сучасная Беларусь "савецкая", нагадала мне абвінавачванне, якое Наталля Машэрава ў свой час закінула Рыгорычу (што ў нас няма савецкай улады, таму што ў сучасных Саветаў нулявая роля, а Вярхоўнага, наколькі памятаю, ужо ўвогуле не было). Але такой жа нулявой роля Саветаў была і пры камуністах (прынамсі, пасля Кранштату), і ўжо высланы Троцкі абвінавачваў у гэтым Сталіна. Пра "асабістую адданасць і крэўныя сувязі" я таксама б паспрачаўся наконт таго, наколькі яны адрозніваюць тое, што існавала пад псеўданімам "савецкай улады", ад сучаснага беларускага рэжыму. Творы Зямскова, Штурман і іншых Аўтарханавых (нешта з іх можна знайсці тут) прымушаюць вельмі ў гэтым сумнявацца. Сфера паслуг "савецкасці" таксама не зусім супярэчыць: "жыць стала лепш, жыць стала весялее!" (с); яшчэ можна згадаць нэп ці перабудову з яе кааператывамі. Паколькі той самы аўтарытарызм, у які на адной шостай сушы ператварыўся сталінскі таталітарызм, застаўся і ў Сінявокай, я б ад канстатацыі яе "савецкасці" не адмаўляўся...

Што да Буркіна-Фасо, то трошкі прыдзіруся да колькасці беларускіх вну: усе ведаюць, як у нас павышаўся статус навучальных устаноў (але вось наколькі павысілася якасць навучання, — тое яшчэ пытанне! Асабліва [зноў нагадваю ў сувязі з пандэміяй] усялякія рэформы, у т. л. і спробы на гад скараціць навучанне ў медыкаў). Так што, аўтар сам заўважыў, што Сінявокая з Буркіна-Фасо (па некаторых з тых параметраў, па якіх мы пакуль што лепш) ідуць насустрач адна адной. Так што, хаця з астатнім я згодны, я б не спяшаўся адмаўляцца "пісаць іх праз коску"!.. :(
Tags: Беларусь
Subscribe

  • (no subject)

    Нагадаў (не толькі) мне Вольф Рубінчык пра лёс гродзенскага спектаклю "Кадыш". З'ява цікавая, калі ўзгадаць, што "калектыўны Рыгорыч" нібыта ва ўсю…

  • (no subject)

    Пачну здалёк, з матэрыялу "Нямецкай хвалі" аб тым, якой барон П’ер дэ Кубертэн бачыў ролю жанчын у Алімпійскім руху. Можна, канечне, успрыняць гэта…

  • (no subject)

    Чытаю Леаніда Плюшча — і ўвесь час узнікаюць паралелі і параўнанні: тут і халера ў Адэсе (чым не каранавірус?!), і працэсы над дысідэнтамі... Але я…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 12 comments

  • (no subject)

    Нагадаў (не толькі) мне Вольф Рубінчык пра лёс гродзенскага спектаклю "Кадыш". З'ява цікавая, калі ўзгадаць, што "калектыўны Рыгорыч" нібыта ва ўсю…

  • (no subject)

    Пачну здалёк, з матэрыялу "Нямецкай хвалі" аб тым, якой барон П’ер дэ Кубертэн бачыў ролю жанчын у Алімпійскім руху. Можна, канечне, успрыняць гэта…

  • (no subject)

    Чытаю Леаніда Плюшча — і ўвесь час узнікаюць паралелі і параўнанні: тут і халера ў Адэсе (чым не каранавірус?!), і працэсы над дысідэнтамі... Але я…