Петр Резванов (peter_rezvanov) wrote,
Петр Резванов
peter_rezvanov

Пытанне аб тым, ці выратавала неўвядзенне каранціну нашу эканоміку, даволі складанае. Акрамя таго, што (паколькі яшчэ нічога не скончылася) яшчэ рана рабіць высновы (я тут ужо шмат разоў згадваў розныя прагнозы пра тое, якія галіны сусветнай эканомікі "ўстануць", а якія "лягуць"), таксама ўсё залежыць ад таго, з кім параўноўваць. Я, як вядома, параўноўваю з Эрытрэяй, Заходняй Сахарай, Буркіна-Фасо. У лепшым выпадку — з усходняй суседкай. І нам, у параўнанні з ёй, скардзіцца няма на што!..

Што да "пару месяцаў таму б такую публікацыю", то, нягледзячы на прапаганду "новых рэкамедацый СААЗ", нічога новага ў іх не з'явілася! Таму я па-ранейшаму няўпэўнены ў эфектыўнасці масак (тым больш, паўтараюся, што іх трэба правільна надзяваць!).

Думку "Але нешта прымушае думаць: ідэёлухі калі яшчэ не распавядаюць па сваіх каналах пра сувязь паміж пікетамі альтэрнатыўных кандыдатаў і распаўсюджваннем COVID-19 у Беларусі, то блізкія да гэтага. Як піць даць, перакінуць адказнасць з хворай галавы на здаровую..." аўтар падае як сваю ўласную... А ні фіга! (Я не пра тое, што я першы, я пра адсутнасць прыярытэту!)

Ну, і чаму б не падзякаваць за "свята непаслушэнства" тым, каму яно спадабалася?!

Пра продаж Слонімскай сінагогі. Калісьці я абураўся спробамі прадаць музей-сядзібу І. Буйніцкага. Але калі ў дзяржавы грошай не хапае, можа, сапраўды, лепш аддаць тым, хто будзе зацікаўлены ў тым, каб апекавацца пабудовамі?.. Іншая справа, што калі прадалі не таму... :(


Успомніў, што збіраўся нешта сваё напісаць!.. Па-першае, "Мінсктранс" увёў летні расклад руху, не падумаўшы, што пандэмія шмат каго пакіне ў Сінявокай. Зараз нават у наземным транспарце ніякай сацыяльнай дыстанцыі!..

І вось яшчэ што. Даведаўся пра яшчэ адзін "калякаранавірусны" выпадак: лёг імярэк у шпіталь, а яму кажуць: аналіз на каранавірус зробім пры выпісцы, пакуль будзем лічыць, што Вы ковідны!.. Я не пра тое, што Рыгорыч тут не вінаваты, — як кожнай бочкі затычка ён вінаваты ва ўсім! — я пра тое, што на "grassroot level" нават пры новым прэзідэнце мы яшчэ не хутка адчуем змены!.. :(

UPD: У сувязі з будучым "мясцовым Пуціным" падумалася, што тады Рыгорыч — "мясцовы Ельцын" (адзін спрабаваў быць антыкарупцыянерам, другі ездзіў у грамадскім транспарце), а Кебіч — "мясцовы Гарбачоў" (ну, напрыклад, непаслядоўнасць — якасць, агульная для абодвух)? Можа, не трэба нам ніякага Пуціна?!. Хачу Гаўла ці Валенсу!..
Tags: Беларусь
Subscribe

  • (no subject)

    Сёння прапаганда с#@ла кіпенем ад Указа №512. Пра ўсё казаць не буду, спынюся толькі на адным пункце: "вызваляць работніка ад працы ў сувязі з яго…

  • уф-ф-ф!..

    Это, правда, еще не все, но эпопея с "Высшими органами..." все-таки выходит на финишную прямую!.. Хотя по-прежнему что-нибудь всплывает (например, в…

  • (no subject)

    Когда "Высшие органы ..." только поступили в наш отдел на редактирование и верстку, даже входящий в концепцию справочника примат документа над…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments