Петр Резванов (peter_rezvanov) wrote,
Петр Резванов
peter_rezvanov

Учора "Свабода" задала сакраментальнае пытанне "Ці паўторыцца сёлета Плошча-2010?". Самому ўвесь час карцела яго задаць (нават намёкі рабіў, тут і тут), але трымаўся, пакуль ініцыятыўныя групы па збору подпісаў не стануць перадвыбарчымі штабамі кандыдатаў (нагадаю: сама "Свабода" на днях пісала, што ініцыятыўных груп у нас часцей за ўсё рэгістравалі шмат, але кандыдатаў шмат было толькі аднойчы).

Вядома, чалавек увесь час шукае аналогій, хаця "нельга двойчы ўвайсці ў адну і тую ж раку", ці (па Марксу) на другі раз історыя мусіць паўтарацца ў якасці фарсу. Пакуль існуе эмпірычная заканамернасць "шмат кандыдатаў — ёсць Плошча, няшмат — няма", але наступныя падзеі яе могуць як пацвердзіць, так і абвергнуць. Але што мяне апошнім часам цікавіць: Рыгорыч сваёй антыкаранціннай упартасцю і нежаданнем уводзіць "войскі і АМАП" (ці галасаванне па пошце, такі ўведзенае па абодва бакі мяжы) арганізаваў у Сінявокай "атракцыён нечуванай свабоды", які адзначаю не толькі я (з самага першага майго "разумення Рыгорыча"), але нават таварыш, з якім мы апошнім часам спрачаемся не проста віртуальна, але і публічна. Калі дойдзе да новай Плошчы, гэта ж што тады будзе!.. Таму новых гіпотэз, акрамя "аперацыі "пераемнік", у мяне пакуль не з'явілася, хаця сам бачу яе, мякка кажучы, недастатковую абгрунтаванасць...

Згаданая гэтым жа таварышам "раслабленасць" людзей заўважна ва ўсіх свабодаўскіх рэпартажах са збораў подпісаў: на фота і відэа добра бачна, што "сацыяльная дыстанцыя" калі і вытрымліваецца, то звычайна толькі ўбок, але не ўперад-назад. Можа, у Рыгорыча спадзяванні на выкліканы гэтымі "зборышчамі" новы ўсплеск захворванняў? (Маўляў, парад яго не выклікаў, а вось апазіцыя сваёй неразважлівасцю!..) Тады (сапраўды "па шматлікіх просьбах працоўных") можна будзе увесці і "войскі з АМАПам", і галасаванне па пошце, і што заўгодна!..

Ну, і па новай завядзёнцы "адбрахаюся" ад абвінавачвання, што я, напісаўшы "пакуль што невядома, што нам вырабляць на экспарт, акрамя "World of Tanks" і той жа бульбы", "прыбядняўся" (с) згаданы таварыш. У папярэднім сказе я адзначаў, што "нам дакладна абяцаюць голад у свеце, а пра астатняе кажуць, што пандэмія перафарматуе эканоміку, і будуць галіны, якія "не ўстануць"". З пералічаных апанентам "машын, абсталявання і транспартных сродкаў + прадукцыі хімічнай прамысловасці + мінеральных прадуктаў + металаў і вырабаў з іх" (можна дадаць і трыкатаж, і шмат чаго яшчэ) у сувязі з тым жа голадам можна быць упэўненым толькі ва ўгнаеннях (няма сіл спасылацца на сусветныя навіны пра скарачэнне рынкаў і вытворчасці, іх больш чым дастаткова!). Так што наш экспарт бульбы мае ўсе шансы на павялічэнне, ;) а (амаль) усяго астатняга — наадварот!.. :( Хаця, нягледзячы на гэта, Рыгорыч падтрымлівае БелАЗ. Але гэта таксама зразумела: новыя пратэсты перад выбарамі яму непатрэбныя, хопіць брэсцкіх пратэстаў супраць акамулятарнага, і агульнабеларускіх — супраць АЭС!
Tags: Беларусь
Subscribe

  • гумарысты, аднак!

    Як ужо адзначалася, "вось хаджу я па горадзе" (с) Гоп-са-смыкам, і раптам бачу рэкламу: "Pandora — лучший подарок!" Калі пагугліць, робіцца…

  • (no subject)

    Як было адзначана ў дапісаным учора UPD, Пуцін выцер ногі аб Рыгорыча: "І калі б не вы — у гэты перыяд, я гляджу, Масква адмаўляе:…

  • (no subject)

    Ітак, Еўрапейскі Вяшчальны Саюз прыняў рашэнне прыпыніць членства Белтэлерадыёкампаніі. Усё было б добра, але "а судзі хто?" Вяртаючыся да таго,…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments