Петр Резванов (peter_rezvanov) wrote,
Петр Резванов
peter_rezvanov

Неяк падумаў, што ў абвінавачваннях мяне ў "стакгольмскім сіндроме" часткова вінаваты я сам. Бо, з аднаго боку, яны не адпавядаюць рэчаіснасці! Хіба я кажу, што "калі торгацца, будзе яшчэ горай"? — Ды ніколі!

Я кажу (цытую ў храналагічным парадку): "Рыгорыч зараз мае магчымасць сказаць, што ён даў шанец грамадзянскай супольнасці ўзнікнуць" [трошкі раней — таксама амаль пра гэта: "У нас шмат дзе карантын з самаізаляцыяй узнікаюць не па закону (які такі закон?!), а "явачным парадкам""]; "[м]енавіта: "каб людзі сталі больш адказнымі" [...]! Для таго, напрыклад, каб вытрымліваць дыстанцыю 1,5 метра Рыгорыч не патрэбны. Таму ствараем грамадзянскую супольнасць, пакуль ніхто не перашкаджае!"; "(перад)апошнія дыктатары пачынаюць перадаваць ініцыятыву "на ніз", які не заўсёды да гэтага гатовы" [дарэчы, побач была спасылка на матэрыяльчык "Свабоды"]; "[м]не нават гэта мінімальнае ўмяшанне падабалася (у другіх пастах я згадваў грамадскую супольнасць)"; калі я "[п]рацягва[ў] настойваць, што з усіх рэкамендацый СААЗ у нас не выконваецца (і то часткова: вунь, кітатэатры ў Мінску ўжо не працуюць) толькі спыненне вялікіх згуртаванняў людзей (у т. л. спартовыя і рэлігійныя падзеі), але гэта - цалкам у магчымасцях кожнага чалавека: ніхто нас туды не цягне!" — гэта было зноў аб тым жа: пакуль улада дае такую магчымасць, грамадству трэба аб'ядноўвацца на grassroots level (якой, дарэчы, з'яўляецца ўся антыкаранавірусная дзейнасць баха'і); "амаль нікому сённяшняя свабода (хай сабе яна больш нагадвае "свята непаслушэнства", але гэта зноў жа, у першую чаргу, — праблема "непаслушэнцаў") не патрэбная. Так, валанцёрства і мецэнацтва, здаецца, узмацніліся, але ці дастаткова? Калі нам (зноў жа, не "заўтра", але "паслязаўтра"; "пасляпасля-" чакаць будзе не трэба!) Рыгорыч скажа: "я табе волю даў?!" (і ў гэтым будзе больш сэнсу, чым у старой хохме пра дождж) — што мы яму адкажам?!"; ну, і ўчорашняе "[т]рэба спрабаваць жыць так, каб узаемадзейнічаць адзін з адным, а не з дзяржавай". Можа нават якую дробязь прапусціў...

Каб ніхто не падазраваў, што я гэтыя фразы паправіў (мой ЖЧ, што хачу, то раблю!) — тут я пісаў пра "інтэнсіўнае стварэнне грамадзянскай супольнасці" (пасыпаю голаў попелам: тут у мяне атрымалася, што я выдаю пажаданае за наяўнае, але, спадзяюся, памылка толькі ў слове "інтэнсіўная").

Выбачайце, але гэта ніяк не падобна на "не торгацца"!.. Іншая справа, што я заклікаю (у нашых умовах, апісанню якіх, напэўна, я ўдзяляю зашмат увагі, а таму мае станоўчыя прапановы ніхто, акрамя мяне, не бачыць) як мага менш звяртаць на дзяржаву ўвагу.

Але ёсць адна рэч, за якую я сапраўды мушу прынесці прабачэнні: па сямейных абставінах сам я амаль ніяк не магу выконваць тое, да чаго заклікаю іншых... Таму пра "знайсці тых, каму горш, чым табе, і дапамагчы ім" (для гэтага, магчыма, прыйдецца падняцца над grassroots level, напрыклад, заклікаць выпусціць з турмаў тых, чые злачынствы не звязаны з гвалтоўнымі дзеяннямі) я тут нават не заікаюся. Хаця трэба і гэта...

Але ўсё-такі не магу не адзначыць, што ні "інтэлектуалам", ні "аналітыкам" ці яшчэ неяк я сам сабе, крый Божа, не называў!.. (UPD: Гл. юзерпік! ;) ) Так што калі хто ва мне расчараваўся — я не вінаваты!.. ;)
Tags: Беларусь, я
Subscribe

  • (no subject)

    Очередная годовщина самоубийства Маяковского... Единственное, что узнал, что кроме четырех с половиной стихотворений ("Необычайное приключение..."…

  • еще раз о Маяковском (и не только)

    Я вот что подумал... Ну, ладно: есть люди, которые, подобно Хоцу, Жолковскому или Карабчиевскому, за что-то не любят Маяковского. Но ведь есть и…

  • (no subject)

    Вольф Рубинчик попросил меня написать ответ Чемберлену на текст А. Хоца. Не хочу: ничего интересного в этом ответе бы не было (не могу…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments