Пакуль тэкст публікаваўся, успомнілася:
- сярод (музыкальных) падзей, павялічыўшых цікавасць да яўрэйскай музыкі, успомніліся: памідораўскія "Ломір зіх ібэрбэтн" з "Народнага альбома" і "Марш беспрацоўных" з "Я нарадзіўся тут" (у фільме ён шчыра прызнаваўся, што "зняў" рэпертуар "Zupfgeigenhansel"); "Бабруйскія (яны ж местачковыя) карцінкі" "Харошак"; выдадзеныя Саюзам яўрэйскіх арганізацый і абшчын "Яўрэйскія мелодыі беларускіх кампазітараў"; нават тое, што тэлевізар Іну Афанасьеву рэкламуе, як спявачку, у чыім рэпертуары песні на рускай, беларускай, ідыш і ня-памятаю-яшчэ-на-якіх мовах.
- ці то з-за холівара з-за барысаўскай "Жыдовачкі", ці з-за менш заццятых спрэчак наконт таго, як па-беларуску: "габрэй - жыд - яўрэй", Шалкевіч казаў пра "ізраэлітаў" (ці нешта падобнае).
- адначасова з фэстам і даволі недалёка ад яго (побач з помнікам падпольшчыкам) 8 лістапада праходзіла нейкая экалагічная маніфестацыя. Але так атрымалася, што фэст атрымаўся большай навіной.
Баюся, што пасля таго, як націсну "Адправіць", яшчэ што-небудзь успомню...