(UPD: быў ад яго яшчэ адзiн лiст, дзе ён адзначыў, што не бачыць сэнсу працягваць дыскусiю, але чаму б не ўдакладнiць фармулiроўкi?!)
- у мяне "паблажлівы тон" (як можна зразумець, адносна Рыгора Львовiча)
- што я "яго міжволі малюю невукам", бо пiшу, што ён "праз мяне даведаўся, што існуе пераклад Мойхер-Сфорыма на рускую"
Таксама мне было сказана, што:
- "Ідэя выдання ПОЎНАГА збору твораў Рэлеса і неажыццяўляльная, і не была б на карысць самому пісьменніку, бо ў яго было даволі шмат "прахадных" твораў"
Да таго ж, рэакцыя Рыгора Львовiча на кнiгу Мойхер-Сфорыма (менавiта на кнiгу, а не на тое, "што малады чалавек [ад сабе дадам: гой] яшчэ цікавіцца класікай яўрэйскай літаратуры") дае падставы меркаваць, што выданне яго па-беларуску - таксама будзе добрым помнiкам не толькi яму, але i Рэлесу!..
Карацей кажучы: лепшы спосаб "увекавечыць iмя" Рыгор Львовiча - стварыць праграму выдання [каля]габрэйскiх твораў (i даць гэтй праграме яго iмя)!
- таксама была выказана надзея, што "у зборніку "Цяпер так..." нямнога" "прахадных" твораў i прызнана за мной права лiчыць iначай
I яшчэ: у сваiм ЖЧ я штораз падкрэслiваю сваю прагу да арыгiнальнасцi твораў (тое, што "цяжар" хай сабе не "манмахава капялюша", а простай кароны, можна знайсцi ў шакспiраўскiх хронiках, у маiх вачах робiць Пушкiна эпiгонам; дарэчы, i Шакспiр з яго пераапранннямi не арыгiнальны). Спасылка на гэтага майго "конiка" у папярэднiм пасце была ("Што праўда, мяне апошнім часам пераконваюць, што цалкам арыгінальных твораў няма, але нічога не магу з сабой зрабіць"). Вядома, што "якой мерай мераеце...", але менавiта таму я кiнуў пiсаць вершы, i падрыхтаваўся да пекла). Так што Рэлесу падабралася неблагая кампанiя!..
Спадзяюся, што я ўважлiва прачытаў i адказаў на ўсё...
Дарэчы: мая цiкаўнасць да Мойхер-Сфорыма пэўным чынам карэлюе з вершам, якi чытаўся на вечарыне, але якога няма ў зборнiку (бо чытаўся ён па-руску, а зборнiк iдыш-беларускi): пасля Ульянаўскага Тэўе-малочнiка я кiнуўся чытаць Шолам-Алейхема. Ад яго i даведаўся пра "дзядулю габрэйскай лiтаратуры". Тое, што ён нарадзiўся ў Сiнявокай, толькi дадало цiкаўнасцi. Так што калi (я не ўпэўнены, гэта толькi адна з магчымых альтэрнатыў) беларускага перакладу "Ля тэлевiзара" няма з-за магчымай "праходнасцi" твора, выснова толькi адна: рэчаiснасць i ў iх адбiваецца!..