?

Log in

No account? Create an account
хроники вялостановящегося бахаи
"Приветствую тебя, бич Божий!" (с) епископ Труа св. Луп — Аттиле
нарэшце! 
Воскресенье, 27 янв 2013, 00:26
noone
Здаецца, з кастрычнiка Купалаўскi тэатр паказвае "Местачковае кабарэ", а я толькi сёння здолеў яго паглядзець (што праўда, я не адзiны такi: заля Цэнтральнага дому афiцэраў, дзе пакуль што адбываюцца гэтыя спектаклi, была поўная). Паколькi апошнiм часам для мяне мястэчка = штэтл, я б назву змянiў на "Кабарэ на крэсах", бо для штэтлу тры (хай сабе i добрыя) габрэйскiя нумары, з якiх толькi адзiн на iдыш (як на мой густ, з "габрэйскай цыганачкай" яны трапiлi ў дзясятку! але i з iншых нумароў анiводны не трапiў у "малако"), - замала (нават з улiкам таго, што адраджэнне iўрыту пачала габрэйская iнтэлегенцыя, якая не ведала iдышу). Але гэта, безумоўна, не прынцыпова...
Як папярэджваецца напачатку, кабарэ Варшавы, Вiльнi i Львова бралi за ўзор парыжскiя, а глыбiнка - кабарэ мясцовых сталiц. Таму нiчога падобнага на вядомы фiльм чакаць не варта (хiба што адзiн з нумароў музычна блiжэй да Берлiну; але што зробiш, калi апошнi знаходзiцца памiж Парыжам i Варшавай! Да таго ж змест усё роўна не бярлiнскi, а мясцовы). Адзiн з нумароў, наадварот, блiжэй да "жорсткiх" альбо "гардскiх рамансаў" усходняй суседкi, але зноў жа, што зробiш: памежжа!.. (Тым больш што пра "гарадскi раманс" пiсаў нават Чапек, так што, хутчэй за ўсё, было i нешта мясцовае, але я пра гэта не ведаю...) I ўсё гэта трошкi прыпраўлена джазам (зноў жа: тады ён быў у модзе не толькi за акiянам).
Так што ўбачанае (хутчэй пачутае) цалкам адпавяае аўтарскай задуме, i хаця не ўсе нумары роўныя, i да класiчнага "Народнага альбому" спектакль не дацягвае (iзноў жа: чаго чакаць ад глыбока правiнцыйнага вар'етэ?!), але задвальненне (тыя, хто мяне ведае, зразумелi, што ў першую чаргу - ад тэкстаў) атрымана, калi тэатр вырашыць (чаму б i не?!) выдаць гэты спектакль на (хай сабе i аўдыё-) дыске, я яго абвязкова набуду!.. Адзiнае што я разабраў не ўсё словы, так што тым, хто яшчэ не хадзiў, раю купляць бiлеты блiжэй да сцэны i з правага боку (г. зн. з большымi нумарамi месцаў).
I вось яшчэ што: па жанры "Местачковае кабарэ" больш адпавядае музычнаму тэатру, але ў нас ужо даўно няма сувязi памiж жанрам i тэатрам (дастаткова ўзгадаць "Оперу жабракоў" альбо "12 крэслаў"), i я нiчога дрэннага ў гэтым не бачу...
ЖЖ создан в 10:58 GMT 2 дек 2022 .