November 23rd, 2021

freedom from secularism

(no subject)

Не заўсёды разумею я Рубінчыкавы жарты: так, станцыя Дно знаходзіцца на шляху з Сінявокай да Санкт-Пецярбурга, але, калі я ездзіў па ўсходняй суседке, можа, толькі разы чатыры здолеў праехаць праз гэту станцыю...

Не, вядома, за суседкай назіраць цікава, але ж як, напрыклад, гэта перавесці на нашы рэаліі?.. У нас па-ранейшаму свой шлях!.. ;)

Дзе знаходзіцца "ключ" — тое яшчэ пытанне: Па-першае, і 1905—1907, і 1914—1921, і 1991 гады не абыйшліся без знешняга (Японія, цэнтральныя дзяржавы vs. Антанта, розныя санкцыі, матываваныя ўваходам СССР у Афганістан; і ўвогуле, так і не адбылася сусветная рэвалюцыя, і "ўваскросла ўся старая поскудзь" (с) К. Маркс) уплыву. Па-другое, толькі лянівы не казаў, што незалежнасць на Сінявокую звалілася без барацьбы, таму яе так лёгка і пра.... Так што "і там "ключ", і там..." ;).

Наконт "апытання" aka "рэферэндуму"*. Апошнім часам сумненню як раз падверглася сцвержанне, што "фальсіфікацыя колькасьці прагаласаваных пры непрыходзе на ўчасткі, доказна выяўляецца і правяраецца" (пры перакладзе і цытаванні Вольф Рубінчык выправіў коску); у доказ чаго чарговы раз спашлюся на Халезіна. Наколькі я разумею, пытанне стаіць так: паколькі фальсіфікаваць будуць усё, што заўгодна, то тактыка павінна зыходзіць з таго, што лягчэй абараняецца. Вядома (вяртаюся да ўсяго, што пісаў пра леташнюю кампанію), нейкая паперка не так цікава, як "тры грацыі", што ў любым выпадку зменьшыць колькасць актыўных абаронцаў (гэта я таксама паўтараюся).

А пачытаць паперку, так, цікава (далей можна пастроіць з сябе Соф'ю Калістратаву, а можна чарговы раз пераканацца, што "мне ўсё роўна, якую Канстытуцыю НЕ будзе выконваць Рыгорыч" [у адказ на гэта Вольф Рубінчык быў спаслаўся на маніфэст 17 кастрычніка 1905 года, але, — тады я чамусьці пра гэта забыўся, — за ім было 3 чэрвеня 1907 года...]).

* Яшчэ некалькі слоў наконт "апытання"... (UPD: Вырашыў трошкі ўдакладніць фармуліроўкі...) Пра "рэферэндум" пачалі казаць так даўно, што, здаецца, усе ўсё для сабе даўно мусілі вырашыць (што, прынамсі, менавіта так успрыме вынікі "рэферэндуму" Рыгорыч, што "калектыўны", што "асабісты"):
  • голас "за" новую Канстытуцыю = голас "за" Рыгорыча (прынамсі, яго палітыку);
  • голас "супраць" новай Канстытуцыі = голас "за" старую Канстытуцыю = зноў жа, "за" Рыгорыча (тут ужо асабіста);
  • сапсаваць бюлютэнь (так, каб яго прызналі несапраўдным) = супраць Рыгорыча;
  • любая неяўка (байкот альбо не) = адмаўляюся / не ведаю як адказаць (альбо памёр);
ніякіх іншых варыянтаў, здаецца, няма (не, яшчэ можна знішчыць бюлютэнь [хто гэта зробіць — неістотна]. Тады гэта як з няяўкай)...

З тым, што "сталіца Іраку" (вядома, калі яна не разбомблена) — гэта не так ужо і дрэнна, — цалкам згодны!..
freedom from secularism

(no subject)

Вядома, загаловак "Беларускія ўлады прызналі "экстрэмісцкім" выданне "Наша Ніва" ў дзень яго 115-годдзя" не зусім дакладны: як савецкая (і нават сучасная расійская) "Літаратурная газета" не тоесная "Літаратурным газетам" 1830—1831 і 1840—1849 гг.; сумніўная пераемнасць у "Айчынных запісак", "Наша Ніва" тут ідзе праз коску.

Але іміджэва ўлада "падставілася" гэтак жа, як з карыкатурай, якую палічылі "антыкаталіцкай". Той раз нават прагучала нешта кшталту просьбы аб прабачэнні, гэтым, разам, вядома, — не дачакаемся...

P. S. Адразу пасля гэтай навіны ў "The Insider" з'явілася гэта. Гэта, вядома, пра расійска-беларускія паралелі...