November 21st, 2021

gipsy

(no subject)

Сярод купленых маці прадуктаў ёсць і такі:



З аднаго боку, тое яшчэ пытанне: па-карэйску гэта капуста — ці па-беларуску?

З другога, калі я слухаў Міжнароднае радыё Карэі (гэта было даўно: мала таго, што вяшчанне на кароткіх хвалях даўно скончыла сваё існаванне, дык яшчэ ў той час, калі яно вяшчала па-рускі, альбо я спаў, альбо яго не было чуваць у Сінявокай, альбо я аддаваў перавагу іншым "варожым галасам"), яно паведаміла, што "карэйскую моркву" прыдумалі савецкія карэйцы, якіх Сталін загнаў углыб краіны: у Карэі морква не расце!.. Так што, можа, гэта сапраўды вынаходніцтва "нашых" карэйцаў? (Спроба даведацца аб іх колькасці вядзе да "памылкі 404")

Напачатку свайго "серыялу" я прыгадваў, што, прынамсі, калі я падарожнічаў па Сібіры, такімі ж папулярнымі, як у (тагачасным) Мінску былі рэкламы вырабу помнікаў, там былі аб'явы аб набіванні пухам падушак і коўдраў (недзе ў той час, — ляніва шукаць! — нехта з высланых Сталіным прыбалтаў расказваў "Свабодзе", што гэта рамяство ў Сібір завезлі яны).

Так што калі той-сёй з мігрантаў у нас застанецца (гісторыя, расказаная "Зеркалам" і "The Insider"'ам — у той часцы, якая нас зараз цікавіць, — лёсе Рэбіна Сірвана Маджыда — яны супалі! — пацвярджае, што насамрэч Рыгорыч "не жадае, каб яны ехалі праз Беларусь"), можа, дадасць да нашага побыту нешта карыснае і прыемнае?!.

P. S. Ад Вольфа Рубінчыка прыйшло ўдакладненне, што ў статыстычным бюлетэні "Нацональный состав населения Республики Беларусь" (мова тытульнай нацыі на сайце канчаецца недзе тут) карэйцы ёсць. Але двумоўны статыстычны зборнік "Вынікі перапісу насельніцтва Рэспублікі Беларусь 2019 года" карэйцаў усё роўна не ведае!.. (Ну, і "бітая" спасылка аднаго дзяржоргана на другі чарговы раз сведчыць, што "левая рука не ведае, што робіць правая".)

Як высветлілася, кароткія хвалі вымерлі не цалкам, і "экзатычныя" радыёстанцыі кшталту Паўднёвай Карэі імі яшчэ карыстаюцца. Але галоўны ў свой час сайт рускамоўных аматараў кароткахвалевага прыёму спыніў публікацыю аб'яднаных раскладаў яшчэ ў 2008 годзе.
noone

(no subject)

Нарэшце з'явіўся чацьвёрты (138) нумар "Недатыкальнага запасу"больш доўгатрывалым архіве яго яшчэ няма). Гледзячы са зместу, матэрыялы паступалі яшчэ да апошніх выбараў у Дзярждуму (у змаганні з ВАКам "БАШ" у свой час вырашыў пазначаць дату паступлення артыкула ў рэдакцыю. Выданням, што змяшчаюць больш злабадзённыя матэрыялы, напэўна, варта рабіць гэтак жа).

Калі не лічыць артыкула пра Каталіцкую царкву падчас пратэстаў, галоўнае, што тычыцца Сінявокай, — як раз матэрыялы пра расійскія выбары (і ўвогуле пра "электаральны аўтарытарызм"). Улічваючы тое, што пад "апазіцыяй" (прынамсі, сваёй) Пуцін разумее толькі "сістэмную", апошнім часам усюды шукае "замежных агентаў" і тых, хто "выконвае іх абавязкі", а значыць, з тым, што "НКА, НУА і іншыя" — гэта "заходнія" "структуркі" абодва салідарныя, то гэта — надзіва адэкватны адказ на пытанне "навошта Пуцін троліць Лукашэнку?" (пар. з маім старым каментаромзавяршэннем тэмы]): гэта быў не тролінг, а размова той жа мовай, у якой "сталінская" Канстытуцыя была "самай дэмакратычнай у сусвеце"... (UPD: Гэты і гэты тэксты пацвярджаюць маю гіпотэзу.)