November 17th, 2021

freedom from secularism

(no subject)

Ну, калі ўжо аскароміўся...

"The Insider" (ён, што праўда, не бачыць розніцы паміж [вуліцай? станцыяй мятро? "раёнам"?] Нямігай і праспектам Пераможцаў Машэрава (с), гэтак жа як Бі-Бі-Сі чамусьці піша "Кужница",* хаця тут [гэты твіт ілюструе гэты матэр'ял] ясна напісана "Kuźnica": "Кузьніца" [у гэтым філалагічным пытанні "Свабода" мае рацыю! Гэтак жа як Бі-Бі-Сі адрознівае Нямігу ("раён") і згаданы вышэй праспект]; да таго ж, як расійскае выданне, яго натуральным чынам цікавяць больш падзеі ва ўсходняй суседке, таму яго калябеларускія антыфейкі прысвечаны выпадкам, калі расійская прапаганда паўтарае нашу родную)...

Дык вось, "The Insider" спярша адзначыў, што сцвержданні, аб тым, што толькі Сінявокая дапамагае бежанцам, патрабуюць удакладненняў (дзяржава [у марксісцкім сэнсе: як апарат прыгнёту] у нас, вядома, маленькая але гордая, але ж ці спыталася яна ў саміх мігрантаў, наколькі гордыя яны?!), а потым уважліва разглядзеў пытанне бязвізу.

Так што такі да: рэжым на бежанцах няблага зарабіў (кошты агучаны тут. Што самае цікавае, падзеі не вельмі пужаюць новых ахвотнікаў! Так што хто б ні распачаў гэты крызіс [яшчэ раз: "не будзем называць хто, хаця гэта быў сланя"], "беларускі маршрут" мае ўсе шансы замацавацца "ўсур'ёз і надоўга"). Так, тутэйшыя навучаны не давяраць Рыгорычу, але колькі часу пройдзе, пакуль навучацца там, далёка!..

* У новым матэрыяле назва даецца правільна!
freedom from secularism

(no subject)

Нарэшце Bellingcat з "The Insider" (гэтыя матэрыялы адрозніваюцца не толькі тым, што "The Insider" разбіў тэкст на часткі, але і тымі-сімі фармуліроўкамі) падрыхтавалі даўно абяцаны матэрыял пра прыгоды "вагнераўцаў" у Сінявокай.

Як бы я ні хістаўся ў сваіх гіпотэзах (ад сіх да сіх), я ніколі не сумняваўся, што гэта менавіта "вагнераўцы"!
freedom from secularism

(no subject)

А ўсё-такі цікава: у рэлігійных пытаннях Мірзіёеў менш дэмакратычны за Рыгорыча (у гэтым пытанні Рыгорыч яшчэ праводзіць незалежную ад Пуціна палітыку). Але быў у Шаўката бацькавіча ўчынак, які дазваляе спадзявацца, што яго "перабудова" яшчэ працягваецца...