November 11th, 2021

freedom from secularism

як гэта працуе...

Здаецца, ужо тройчы са дня прызначэння новага міністра (альбо з вядомага выступу Рыгорыча: тры дні туды, тры дні сюды...) мой аддзел кадраў тэлефануе майму загадчыку аддзелам і высвятляе: хто ўжо прышчапіўся, колькімі дозамі, і потым пасылае гэтыя звесткі "на верх" "па інстанцыях".

Пакуль што гэта выключна "ўлік і кантроль" (с) Ленін: ані санкцый для непрышчэпленых, ані заахвочванняў. Можа, калісьці будзе і тое, і іншае, і яшчэ трэцяе, але традыцыйна Рыгорыч будзе афіцыйна ні пры чым. Пакуль што гэткія "вертыкаль" і "прывадныя пасы" працуюць, але, калі на хвілінку даць веры прапагандзе пра будучы лёс УНС, нехта ("не будзем называць хто, хаця гэта быў сланя") спадзяецца, што "лысенкаўскім" выхаваннем гэтыя якасці сталі іх неад'емнымі ўласцівасцямі. Калі гэта ўпэўненасць грунтуецца на нечым сур'ёзным, то мне цікава: на чым?.. Бо, напрыклад, Рымскі папа прызначае кардыналаў, каб потым пад час канклаву быў выбраны той, забяспечыць пераемнасць палітыкі. Але, як вядома, нават гэта не выратавала ад "зігзагаў"!..