November 8th, 2021

I in Chinese

(no subject)

Нягледзячы на тое, што вакцынацыя не вырашае таго самага, галоўнага для мяне пытання: як "не прынесці каранавірус дадому" (колішні ізраільскі ўсплеск, нядаўні ўсплеск у Германіі [наша і суседская прапаганды кажуць аб агульнаеўрапейскай праблеме; ляніва высветляць, наколькі яна мае рацыю] і г. д. пацвярджаюць небяспеку ад прышчэпленых: як напачатку пандэміі ўсе радаваліся, што дзеці не хварэлі, а яны ў гэты час бегалі і зараджалі іншых), але, паколькі не варта парушаць натуральную хаду жыцця (ды і пакідаць маці сам-насам з бацькоўскай інваліднасцю I групы — не правільна), схадзіў на прышчэпку (пакуль першую дозу).

Пра ўсякія дробязі кшталту таго, што перад пунктам вакцынацыі дагэтуль не здагадаліся паставіць вешалку, згадваць не буду. Але гляжу на паперку "Медычны агляд перад вакцынацыяй", — і не магу маўчаць! Ані тэмпературы, ані ціску, ані ячшэ чаго мне не мералі: пачуўшы, што "скаргаў няма", яны паставілі стандартныя лічбы. Анамнез таксама быў запоўнены з маіх слоў, але я ж, напрыклад, не ведаю: ёсць у мяна анкалогія, ці не (як той казаў, здаровых няма, ёсць недаабследаваныя), дыябет (у дзядулі, напрыклад, быў) [пра яго пыталіся, але, здаецца, ён у іх быў за ўсю эндакрынную сістэму! А ў мяне, — прынамсі, былі ў дзяцінстве, — дыскінезіі дванаццаціперснай кішкі і жоўцевыводзячых шляхоў], пра "іншыя хваробы", здаецца, увогуле не пыталіся (тыдзень таму да маці паставіліся больш уважліва; яна ў мяне спытала, ці згадваў я нейра-цыркулярную дыстанію? Дарэчы, усе няўтульнасці, якія я адчуваю пасля прышчэпкі, здаецца, ад яе)...

Не, паколькі я распісаўся пра тое, што "супрацьпаказанняў не выяўлена", я таксама нясу за гэта адказнасць, але, з другога боку: а як выяўляць?! Пакуль будзеш хадзіць па аналізах, — як раз чаго-небудзь і падчэпіш!.. Прыйшлося выбіраць тое, ад чаго меншая верагоднасць памерці..

UPD: Яшчэ раз пра старое: мы не адзіныя ў сусвеце з гульнёй са статыстыкай...