November 3rd, 2021

freedom from secularism

(no subject)

Напрыканцы мінулага тыдня на "Зеркале" з'явіўся агляд "чатырох дарог". Як "поўная група падзей" рэч не благая (сам такім аддзначыўся! ;)), нават са зместам можна паспрачацца толькі ў дробязях...

Ну, напрыклад, каментуючы "першы шлях", які "часта называюць паўночнакарэізацыяй, прыгадваючы пры гэтым 1937 год", аўтар заўважае, што "гэта, зрэшты, не зусім дакладна. Савецкая, нацысцкая, паўночнакарэйская сыстэмы адразу ствараліся такімі, якімі былі". Маўляў, наша такой не была. Але скуль узялася такая думка? Ці не было нам спачатку сказана, што "за цывілізаваным сусветам я сваю краіну не павяду"?..

Другое пытанне, наколькі савецкая сістэма адразу стваралася такой, якой была, — таксама цікавае, але аб гэтым потым...

Параўнанне з Турэччынай шмат у чым слушнае (таксама як і паказ на яе прыкладзе недахопаў сучаснага сустветнага парадку). Адзначым канстатацыю "дэфіцыту вялікіх праектаў" у Синявокай.

Можна было б паспрачацца, наколькі 30 з нечым гадоў для ХIX стагодздзя — гэта "шмат гадоў" ці "хутка", але ці варта?..

З астатнімі варыянтамі (а таксама з дыягназам "стомленасці"), спрачацца, здаецца, немагчыма...

Вольф Рубінчык учора разважаў, якая ж у Сіявокай трасца ці халера: яшчэ аўтарытарызм, ужо таталітарызм, ці то нейкая "інанекратыя" (не тое што вымавіць, напісаць немагчыма! Адна палёгка — копі-паст...).

Як для мяне, галоўнае пытанне, наколькі прынцып "дзень прастаяць да ноч пратрымацца" адпавядае таталітарызму? Не, вядома, у свой час нават Ленін жыў па гэтым прынцыпе, і вельмі ганарыўся, што савецкая ўлада пратрымалася больш за Парыжскую камуну; аде ж не гэтым адным рэжым сілкаваўся, быў і "вялікі праэкт" ("сусветная рэвалюцыя" — non canis penis est, вельмі далёкая ад "пабудовы сацыялізму ў адной асобнай краіне". Крытыкі рэжыму, што праўда, кажуць, што розніца тактычная, але яны забываюцца на тое, што без сусветнага маштабу непазбежна "ўваскросне ўся старая поскудзь" ["Нямецкая ідэалогія" Маркса і Энгельса, а таксама, калі даць веры Троцкаму і дэцысту-Смірнову, прыватны ліст Маркса не памятаю каму]). Адно што "раптам", што "навейшы "штам"...

Не, у пэўным сэнсе адсутнасць сапраўднай ідэалогіі і для Рыгорыча з недапабудаваным праектам УНС, і для Пуціна з праектам "Адзіная Расія" — рэч добрая (у апошняга, праўда, ёсць больш-менш "вялікі праект" "уставання з кален" і "збірання зямель"; у нас, калі і ёсць, — то мясцовы варыянт першага пад лозунгам "Нас не нахіляць!"): увесь час свайго існавання савецкая ўлада была вымушана змагацца з "няправільным" разуменнем "вялікага праекту": то розныя апазіцыі, то марксісцкія гурткі (гл., напр. тут пра "сустрэчу "цягнікоў"), то "камуністычная фракцыя" [на жаль, не памятаю, дзе вычытаў гэту фармуліроўку! :(] у дысідэнцкім руху (Раіса Лерт, Пётр Грыгарэнкатут], Аляксей Касцерын [яму чамусьці не пашанцавала: здаецца, акрамя гэтых урыўкаў, з невялікім дадаткам у сеціве нічога няма! :(]*, Пётр Абовин-Егідзес; з розных прычын туда не ўключаюць Жорэса і Роя Мядзведзевых і Леаніда Плюшча, хаця яны таксама былі марксістамі [Плюшч — да эміграцыі]). А тут — змагацца не тое, каб няма з чым, але толькі на адным фронце!

Больш таго, з аднаго боку, я ўжо неяк адзначаў, што камуністычныя дасмледчыкі гусіцкага руху падкрэслівалі, што калі б не былі знішчаны табарыты, то і рух мог перамагчы (пры перакладзе на становішча XX стагоддзя — дарма Сталін змагаўся з Троцкім!). А з другога, — пры Брэжневе (тут, праўда, ёсць розныя меркаванні: умоўны Юрчак не згодны з умоўным жа Букоўскім) камунізм канчаткова перашоў у рыторыку, а калі паспрабавалі яго аднавіць, усё кончылася спачатку путчам, а потым... Так што не, небяспечная гэта рэч — ідэалогія!..

А вось як гэта безідэалагічнае нешта называць — я не ведаю: як той казаў, хоць гаршком назаві...

* Успомніў, што яго адкрыты ліст ёсць у дадатку да "Ташкенцкага працэсу"; магчыма, існуе ён і ў іншых сборніках (напрыклад, я яшчэ не перабіраў "свабодаўскія" "Матэрыялы самвыдату"), але чалавек варты калі і не поўнага збору твораў, то, прынамсі, выбранага!..