November 1st, 2021

noone

(no subject)

Спачатку — рытарычнае пытанне: чаго такі анахарэт і мізантроп ціскае на клавішы, публікуючы нешта ў сваім ЖЧ? Як казаў Маякоўскі, "Чтоб об этом больше никогда не писать"! Але час ад часу даводзіцца паўтарацца... :(

Вось, напрыклад, Вольф Рубінчык. Здаецца, сталы чытач (спачатку мы з ім ліставаліся праз электронную пошту, таму першыя сляды яго чытання выглядалі, здаецца, такім чынам), але такое ўражанне, што мае думкі пра рамантызм ён да апошняга часу не заўважаў. А яны, калі шчыра, усе прынагодныя, усе і не вылавіш!.. А яшчэ ёсць і нясталыя чытачы, з імі што рабіць?..

Паспрабую напісаць яшчэ раз некалькі слоў пра галоўнае... Як вядома, Тэрц (Сіняўскі) у сваім вядомым тэксце пра сацыялістычны рэалізм супрацьпаставіў раннія, яшчэ фармальна не сацрэалістычныя творы рамантыкаў Горкага і Маякоўскага класіцызму позняга сацрэалізму. Не памятаю дзе (вядома, што гэта "дзе" знаходзіцца ў нетрах інтэрнета, бо нават "Новое литературное обозрение", якое я з розных прычын працягваю чытаць у папяровым выглядзе, існуе і там: апошнія нумары — тут, даволі вялікі, — але не поўны! — архіў — тут; тое-сёе з першых нумароў можна знайсці тут) ужо як усім вядомае агульнае месца згадваецца падзел увогуле ўсіх мастацкіх плыняў на "класіцыстычныя" і "рамантычныя".

Прынцыповых адрозненняў абедзьвюх плыняў шмат, для мяне галоўнае (першы раз цытаваў тут, пасля гэтага цытата "пераехала" ў архіў): "Державин не сумел одновременно изобразить себя и как государственного деятеля, и как поэта и потому был вынужден прибегнуть одновременно к двум автобиографическим нарративам — "Запискам..." и "Объяснениям на сочинения Державина...". Рамантычны ж ідэал — цэльная асоба (менавіта таму я адмаўляю Пушкіну ў праве лічыцца рамантыкам: ён дзеліць асобу паэта на адгукнуўшуюся на заклікі Апалона — і не). Не менш рамантычным з'яўляецца "будаўніцтва жыцця" ("жизнестроительство"), якім асабліва вылучаўся першы рускі авангард. Дарэчы, менавіта з-за гэтага "будаўніцтва жыцця" і "цэльнай асобы" я падзеі вакол Марыі Калеснікавай успрымаў (у т. л. і) з эстэтычнага пункту гледжання (цалкам дапушчаю, што яна — не цэльная асоба: спробы стаць цэльнай асобай давялі Бацюшкава да вар'ятні, але марку трымае!..).

Магчыма, мая нелюбоў да Цоя звязана і з тым, што ніякі ён не "апошні рамантык"!..