May 28th, 2021

freedom from secularism

(no subject)

Ітак, Еўрапейскі Вяшчальны Саюз прыняў рашэнне прыпыніць членства Белтэлерадыёкампаніі. Усё было б добра, але "а судзі хто?"

Вяртаючыся да таго, пра што пісаў: грэчаская ("чорныя палкоўнікі" правілі з 1967 па 1974 год, а членства грэкаў прыпынялася ў 2013—2015 гады) і партугальская (Салазар) тэлерадыёкампаніі з'яўляюцца членамі гэтага саюза з 1950-га, іспанская (Франка) — з 1955 года.

Паралельна з гэтай навінай прышлі: Германія афіцыйна прызнала генацыдам вынішчэньне плямёнаў герэра і нама, Макрон прызнаў "цяжкую адказнасць" Францыі ў генацыдзе ў Руандзе (някажучы пра больш даўнія прабачэнні Нідэрландаў перад Інданезіяй за пакаранні смерцю без суда, прызнанне Францыяй адказнасці за аблаву "Вель д'Іў"; адказнасць прызнавалі і кампаніі, праўда, не заўсёды добраахвотна; але і прыведзены спіс далёка не поўны).

Дык вось: нешта я не памятаю (можа хадзіў нена тыя сайты?), каб Еўрапейскі Вяшчальны Саюз рваў на грудзі кашулю ці пасыпаў голаў попелам наконт сваёй мінулай пазіцыі...