May 27th, 2021

freedom from secularism

(no subject)

Як не дзіўна, Расія па-свойму выконвае свае абавязкі перад Сінявокай у рамках Дагавора аб калектыўнай бяспецы: не пушчае еўрапейскія самалёты, што спрабуюць ляцець не праз Сінявокую. (Пры гэтым нават больш сур'ёзныя інцыденты ў Арменіі не дапамагаюць апошняй, каб за яе "ўпісалася" Расія ў рамках усё таго ж дагавора. Рэакцыя НАТА таксама не цягне на 5-ты артыкул. Калі іх хуткасці не зменяцца, іх [прынамсі, Еўропу] яшчэ хто і заваюе!)

Калі прыгадаць "газавыя войны" "ліхіх 90-х", тады Сінявокая і Ўкраіна "супрацоўнічалі": "прыжме" Расія Ўкраіну, — Сінявокая пачынае браць больш, чым паложана, "прыжме" Сінявокую, — бярэ Ўкраіна. Ну, і рыгорычавы метады, якія ў свой час нагадалі мне творы Салтыкова-Шчадрына. Можа, Пуцін спадзяваўся, што ЕС пра яго забудзе?

І яшчэ адна дробязь: пра тое, што ў выніку бягучых падзей "Белавія" збіраецца звольніць палову супрацоўнікаў, сястры расказаў знаёмы лётчык. Прынамсі, да страйку справа пакуль што не дайшла, а потым самым цікавым пытаннем будзе: абмяжуецца ён толькі "Белавія", ці ў экіпажа "борта нумар адзін" прачнецца прафесійная салідарнасць (баяцца ім можна толькі таго, што Пуцін падзеліцца сваім экіпажам)...

UPD: Расія кажа, што гэта часовыя цяжкасці... Карацей кажучы, тое, што Пуцін сваіх не здае, — міф!..