May 24th, 2021

freedom from secularism

(no subject)

Усё-такі (не толькі) пра ўчорашняе...

Неяк апошнім часам улады ўспомнілі старых ворагаў: незалежны Саюз палякаў Беларусі (з нязменнай Анжалікай Борыс), царкву "Новае жыццё". Менш паўгода таму прапаганда мне нагадала пра збіты паветраны шар (дарэчы, недзе тыдзень таму прапаганда зноў пра яе нагадала: зноў паказала гэты кліп; ці нейкую новую, — магчыма, англамоўную, — не памятаю! — версію). Гэтым разам нікога не збівалі: можна сказаць, яшчэ не дэградзіравалі настолькі...

З другога боку — наш КДБ (ці суседскае ГРУ) такі даказаў, што не (зусім) дармаед, і што можа займацца не толькі клаунадай пра Майка і Ніка; Мендзялеева ці Івана Жахлівага, але і больш-менш прамымі прафесійнымі абавязкамі. Але гэтым самым яны робяць усё, каб падтрымліваць інтэлігенцкае (ці марксісцкае, анархісцкае і г. д.) супрацьпастаўленне грамадзян (бяспекай якіх яны не займаюцца) і дзяржавы (якую некаторыя разумеюць a la Louis XIV)...

Захаду зараз цяжка: ідэя забароны палётаў над Беларуссю — слушная, але ж ім у сваіх санкцыях трэба правесьці вельмі тонкую мяжу паміж забойствам мноства людзей (добра ўсім вядомы малазійскі "Боінг") і (пакуль што) проста захопам двух...

* * *

Паралельна з усім гэтым працягваецца пандэмія кавіду (дарэчы, як высветлілася, нават амаль агульная вакцынацыя не гарантуе ад новай хвалі!), пры чым СААЗ прызнала, што афіцыйная статыстыка па ўсім сусвеце заніжана на 2/5. Наша прапаганда магла б (дарэчы, даўно) гэтым скарыстацца, займаючыся "ўватэбаўтызмам" і даводзячы, што наша краіна — не горшая і не лепшая за астатнія, але, пасля таго, як "пракалоліся" з ААНаўскай статыстыкай у ліпені, у нас набралі ваду ў рот.