May 23rd, 2021

multylingual jewish

(no subject)

Прыблізна 8 месяцаў таму я пра гэта ўжо пісаў, зараз вырашыў паглядзець на сучасны стан рэчаў...

Па-першае, мінулым разам я трошкі памыліўся: на таблічках побач з дрэвамі напісана: "Рабінавая алея "17 мэтаў устойлівага развіцця" высаджана 22 красавіка 2019 года падпісантамі Глабальнага Дагавора ААН у Беларусі".

На сёння засталіся рабіны, прысвечаныя:

1-й мэце (ліквідацыя беднасці);
4-й (якасная адукацыя);
10-й (змяншэнне няроўнасці);
11-й (устойлівыя гарады і супольнасці);
13-й (барацьба са змяненнем клімату) і
14-й (устойлівыя акіяны).

У гэтым годзе лісця няма на 4-й, хутчэй за ўсё, у наступным годзе і яе не будзе!

Гэта ж проста "распаўсюджванн[е ...] заведама ілжывых звестак аб палітычным, эканамічным, сацыяльным, ваенным ці міжнародным становішчы Рэспублікі Беларусь, прававым становішчы грамадзян у Рэспубліцы Беларусь, што дыскрэдытуюць Рэспубліку Беларусь" нейкае (бо, дзякуючы "Санта Брэмэр", нават да акіянаў Сінявокая мае дачыненне)!

UPD: Трошкі пра іншыя дрэвы: тыя, што раслі побач з ВДНГ (дрэнна я іх "манітору"! пра гэтыя вунь калі пісаў!): няма іх ужо!.. Паколькі гэтыя дрэвы былі "імяннымі", то нават калі застройшчык высадзіць новыя, і яны ўсе прыжывуцца (што далёка не факт!), то гэта ўсё роўна будзе не тое!..

Не ведаю: што мяне "клеманула" і куды я глядзеў: сёння зноў прайшоў міма былой ВДНГ: прынамсі, большасць дрэваў на месцы. Ну і добра. Як той казаў, не толькі благое [мусіць быць] звязана з...