May 11th, 2021

multylingual jewish

(no subject)

З аднаго боку, Рыгорыч сустракаўся з Дадонам, з другога — у Малдове такі пачалася кампанія датэрміновых выбараў у парламент. (Па-ранейшаму думаю, што іх, як і нас у свой час, чакае "прэзідэнцкая" Канстытуцыя. Не з Санду, — так з кімсьці іншым.) Ну, і тыя-сія іншыя падзеі таксама паспрыялі таму, што я ўспомніў пра малдаўскі горад Бельцы.

Апошні раз згадваючы самагубства Маякоўскага, я пісаў пра свае "эстэтычныя розннагалоссі" як з уладай, так і "Мінсктрансам" (раней з гэтай жа эстэтычнай калакольні я згадваў выступ "Вольнага хору"). Зараз таксама гаворка пойдзе пра мае эстэтычныя пачуцці.

P. S. Успомніў: больш за ўсё гэтыя мае эстэтычныя прэтэнзіі нагадваюць маю нелюбоў да пінскага сайдынгу...

Дык вось, ёсць у Бельцах помнік ахвярам Халакосту (тут сказана, што ён створаны ў 1998 годзе). Там — не першы яго выгляд: яшчэ напачатку 1999-га гэта быў звычайны бетон шэрага колеру (не памятаю: якой мовай быў зроблены надпіс). Колеры з'явіліся потым (здаецца, паступова: спярша — чырвоны, потым — белы). У гэтым выглядзе ён мне падабаўся значна менш за першапачатковы.

Даўно ў Бельцах не быў, а тут глянуў у інтэрнет, і ўбачыў, што ў 2009 годзе была рэканструкцыя гэтага помніка. Здаецца (крупны план), мае эстэтычныя прэтэнзіі да помніка зніклі!..