April 28th, 2021

freedom from secularism

(no subject)

Добра, зраблю прапагандзе прыемнае!..

Калісьці, калі Рыгорыч пачаў агучваць свае меркаванні аб канстытуцыйнай рэформе, — колькі было размоў пра яго думку ўслых аб наданні УНС канстытуцыйных палнамоцтваў!.. (Каюся: сам паўдзельнічаў, напрыклад, тут, бо тут "ікаецца" гіпотэзе аб "старшыні УНС", якой Рыгорыч потым запярэчыў).

Потым, здаецца, нічога асаблівага не было, акрамя выхваляння месцамі ў трэндах YouTube (раней тое ж было пра навагодняе віншаванне).

Зусім нядаўна быў "укід" пра змену ўзростаў, у якія дазволена выбіраць, і "адкат назад".

Зараз усе "сікаюць кіпенем" пра анансаваны, але яшчэ не апублікаваны дэкрэт (здаецца, неблагое падагульненне апошніх версій; нагадаю, што раней было ўсякае пра "здачу суверэнітэту"). Не здзіўлюся, калі гэты дэкрэт будзе чарговай мышшу, якую парадзіла гара.

Карацей кажучы, не атрымліваецца пакуль "не трансляваць парадак дня "Пула первого"!..