April 24th, 2021

freedom from secularism

(no subject)

Нагадаю, што, калі нічога прынцыповага не зменіцца, не пазней за 18 студзеня мусяць адбыцца выбары ў мясцовыя Саветы: засталося менш за 3/4 года.

Аднак наша прапаганда расказвае пра тое, колькі ўсяго робяць "палатачнікі".

Што цікава, калі паспрабаваць высветліць, які сэнс у гэтага матэрыяла (бо і ў вёсцы Глыбочка, і ў Вушачах, і, магчыма, нават у Гродна жыхары і так добра ведаюць: якая ад якіх дэпутатаў ім карысць), натыкаесся на мараль: "асабістыя прыёмы і прамыя тэлефонныя лініі, электронныя зварот[ы], служба "адно акно" — даступны розныя формы зносін з уладай. А гэта значыць, доступ і да кіраўніка сельсавета, і да дэпутата ці міністра ёсць у кожнага беларуса". Што трошкі супярэчыць літаральна папярэднім сказам: "І такіх просьбаў — простых, жыццёвых — дэпутатам усіх узроўняў паступае шмат. Часцяком да іх ідуць як у апошнюю інстанцыю, калі ўсе астатнія варыянты вычарпаныя".

З аднаго боку, добра, што хоць пад канец згадалі "ўсе ўзроўні", а з другога — калі ўсё вырашаюць дэпутаты, то навошта нам "кіраўнікі сельсаветаў", "міністры" і ...? Ідэалагічна шкодны матэр'ял!..