April 16th, 2021

freedom from secularism

(no subject)

Даўнютка я не адзываўся на тэксты Вольфа Рубінчыка...

... А мне здаецца, што "тым, хто ў бліжэйшы час пойдзе па яго слядах" будзе не лягчэй, а складаней: шчыльнасць насельніцтва (а вось цікава: калі слоўнікі даюць "густа населеная краіна", то чаму не "гушчыня"?) таксама мае значэнне! Напрыклад, у час каранавірусу...

... А Фядуту за што выкралі?.. Было б зразумела, калі б гэта было ў 2005 годзе ў адказ на палітычную бяграфію. Але якім Фадзеем Булгарыным Аляксандр Іосіфавіч займаецца шчыльней, чым сваім цёзкай...

... З аднаго боку, зразумела, што "права грамадзян на ўзброены бунт супраць тых, хто захапіў дзяржаўную ўладу", — з вопыту жыцця ў ЗША ("Дэкларацыя незалежнасці" і ўсё такое), але чаму б яму не мець і іншых каранёў (Жан-Жак Русо ці яго пераказ, напрыклад, Фейхтвангерам?), а жыццё ў ЗША іх толькі паліла і ўдобрыла?..

... Не, я таксама "за" двухмоўе (прынамсі, пакуль жывы мае блізкія), але... З папраўкай на вецер тое, што гасцяваць — зусім не тое, што жыць стала, аднамоўнасць Украіны мне ніколі не перашкаджала! Пры тым, што па-украінску я толькі разумею, але не размаўляю... У "сучасным двухмоўі", баюся, станоўчыя рысы можна знайсці толькі ў такім-якім-яно-мусіла-б-быць, а не ў тым, якім яно ёсць (напрыклад, як двухмоўю можа адпавядаць тое, што АРЫП [ЕРИП] адмаўляецца перакладаць свой сэрвіс на мову тытульнай нацыі?). Але з тым, што дапамога дзяржавы дапамагае далёка не заўсёды, спрачацца не выпадае (акрамя ірландскага, яшчэ саамскі [Іраландыя тут таксама згадваецца, і супрацьпастаўляецца Ўэльсу] і інуітскі [у асноўным, за межамі Грэнландыі] прыклады). Прынамсі, знікненне беларускай мовы (дарэчы, як і ідыш; апошні, праўда не менавіта ў Сінявокай [хаця не ведаю, як на іншык камп'ютарах, на маім менавіта яна адказвае за Еўропу! І ЮНЭСКА лічыць, што стан у яго лепшы за беларускую!], а ў сусветным маштабе) на сучасным этапе лічыў бы заўчасным.

... Пераносамі тэрмінаў нас не здзівіш; здзіўляе, што не было заменена слова "стварэнне" (гл. мой любімы прыклад).