April 11th, 2021

freedom from secularism

(no subject)

Прыйшоў чарговы нумар "Недатыкальнага запасу" (пакуль што ў папяровым выглядзе ён даходзіць хутчэй, але з нашым Мінінформам усяго магчыма чакаць).

На жаль, некаторыя яго артыкулы (у т. л. і прысвечаныя Сінявокай) трошкі неахайныя: у мітрохінскім Раман Бандарэнка чамусьці названы "Ганчарэнка" (хаця ў спасылке на крыніцу яго прозвішча пададзена правільна); а ў артыкуле пра гендарныя пратэсты ёсць фраза пра жанчын, "певших на акциях и шествиях народную колыбельную "Калыханка" (на наступнай старонцы сапраўды згадваецца "Калыханка", але не народная, а бураўкінская; але часцей у нас пяюць "Купалінку", якая, як нядаўна высветлілася, таксама не зусім народная). Артыкул Уладзіслава Іназемцава (ён не тычыцца Сінявокай наўпрост) усіх "пераплюнуў": з аднаго боку, атаясаміў Польшчу з ВКЛ, з другога — пераблытаў Крэўскую і Берасцейскую унію.

Але ў астатнім артыкулы цікавыя (хацеў быў напісаць, што пра тое, што нашы жаночыя пратэсты не пра жаночую павестку, можна прачытаць на сайце "Свабоды", але здаецца, з яго гэта гутарка знікла [авохці мне! у свой час забыўся спаслацца!]).

Таксама можна даведацца, што гэта — не адзіны часопіс, у якім пра нашы пратэсты друкуюцца артыкулы рознай ступені навуковасці: у рэцэнзіях на суседскія інтэлектуальныя часопісы згадваецца трэці нумар "Ab Imperio" за мінулы год, пра мітрохінскі артыкул адзначана, што першы варыянт гэтага тэксту надрукаваны ў часопісе "Osteurope", а пра артыкул пра гендэрныя пратэсты, хаця і не напісана, што ён перакладзены з англійскай мовы, размешчаны ў блоке артыкулаў "Girlhood studies".