April 7th, 2021

freedom from secularism

(no subject)

Нешта ў мяне літары не складваліся...

Вольф Рубінчык працягвае даводзіць, што тое, што адбываецца ў Сінявокай — ніякім чынам не рэвалюцыя. А я па-ранейшаму адсылаю за адказам на гэта пытанне да нашчадкаў: што Вялікую французскую, што расійскую 1905—1907 года называюць рэвалюцыямі, хаця за той час назіраліся і ўздымы, і спады; паглядзім "на чым душа супакоіцца". Я ўжо не кажу пра тое, што амерыканцы "рэвалюцыяй" назывюць тое, што ў нашых краях называецца Вайной за незалежнасць, а тое, што адбывалася ў Японіі перакладаюць, то як "рэстаўрацыю", то як "рэвалюцыю" Мэйдзі. Ну, і ўсе гэтыя "аксамітныя" і "каляровыя" рэвалюцыі рошкі дэвальвіравалі тэрмін.

Наконт адсутнасці "аўтарытэтных лідараў, якіх "народ" абараняў бы на мясцовасці, а не ў віртуальнай прасторы" (ці нежадання "народу" гэтым займацца) спрачацца не выпадае, але пры чым тут "віртуальная прастора"? Сам Вольф Рубінчык паведамляў пра зуісм не віртуальнае змаганне вакол сімвала (вядомага графіці на "плошчы Перамен"). Мне здаецца (вядома, я магу і памыляцца), што амаль увесь супраціў быў гэткім жа "сімвалічным" (і Рыгорыч прыняў правілы гульні: ад сцягоў па-ранейшаму рабіць!).

Наконт (не)даверу таксама няма чаго спрачацца, але зноў жа "але"... Па-першае, 10% — і то хлеб!.. А па-другое, куды ў сярэднетэрміновай перспектыве падзенуцца 30% (сярод яіх нямала прыхільнікаў цяперашняга рэжыму), у якіх узровень даверу знізіўся?.. Я б на іх месцы перайшоў бы да "апазіцыі", бо сярод тых, хто давярае адзін аднаму — неяк утульнее!..

Да таго ж (гэта часткова пра пратэсты, часткова — пра давер, часткова — пра ўсё астатняе), амаль як пра "рызому" гаворыцца пра тое, што а) пратэсты пачыналіся як спрынт; б) зараз высветлілася, што гэта марафон. А колькі ўжо паспела спячыся?..

Наконт неакрэсленасці ўяўленняў пра будучыню, — зноў няма чаго спрачацца. Але яшчэ калі я параўноўваў пратэсты з савецкім праваабарончым рухам! Але ўсё ж такі "партыйная рэформа", як паказвае мой досвед падарожжаў на лецішча, ідзе (хай не ў той бок, як мне бы хацелася), ну, і ў Ціханоўскай (дзякуючы дарадчыкам) уяўленні робяцца ўсё больш акрэсленымі (што таксама скарачае колькасць прыхільнікаў). Некаторыя кажуць, што для марафону гэта як раз добра (не ведаю: як баха'і я ўсё роўна ні ў якую партыю не ўступлю), але лепш, каб раскол адбыўся пазней, калі "прарвемся скрозь заставы, / і свята будзе за болем бою"...

Прачытаўшы ў пераказе думак А. Казакевіча "радыкалы з радыкальнымі праграмамі", не мог не ўсміхнуцца!..

Складаней за ўсё — з "ваенным становішчам". З аднаго боку, так: да якой М'янмы нам пакуль яшчэ далёка, але з другога... У розных "саветалагічных" кніжках (што "Affirmative Action Empire" Марціна, што "Наменклатуру" Васленскага, што ... спіс занадта доўгі!) час ад часу падкрэсліваецца роля арміі ў СССР (ну, напрыклад, "дзяржпрыёмка" спачатку была пры прыёме армейскай прадукцыі, Гарбачоў паспрабаваў яе распаўсюдзіць на грамадзянскія тавары; ён жа прыдумаў "канверсію", але чамусьці, замест таго, каб ствараць якія грамадзянскія МіГі, у дыскурсе былі "каструлі"). Не хунта, але... Я б не недаацэньваў "савецкасць" Сінявокай!..