March 29th, 2021

freedom from secularism

(no subject)

Паколькі "Оскар" — яшчэ не "Берлінале", я за ім сачу не вельмі ўважліва. Так, пазалетась адгукнуўся на неўключэнне ў спіс прэтэндэнтаў на званне "Лепшага міжнароднага мастацкага фільму" нігерыйскай ленты, але летась нічога не сказаў пра такі ж лёс "Урокаў фарсі". Што цікава, і наша прапаганда, здаецца, у гэтай сувязі не "сікала кіпенем": такое адчуванне, што (у адрозненне ад усходняй суседкі) правілы Амерыканскай кінаакадэміі ці права іх змяняць у нашых (прынамсі, тады) ніякіх сумненняў не выклікалі, і яны паставіліся да іх з пэўнай павагай.

Гэта гісторыя мне нагадала, як у свой час не ўвайшоў у спіс намінантаў прадстаўлены Саудаўскай Аравіяй, але такі ж інтэрнацыянальны фільм "Ваджда" (чаму — не памятаю; прынамсі, саўдаўцаў у здымачнай групе было дастаткова).

Чаму я ўспомніў "Ваджду"? Ну, таму, што Саудаўская Аравія — таксама не дэмакратыя (хаця там прасцей: існуе правячая дынастыя, а Рырорыч пакуль што абяцае, што сыноў у прэзідэнты пускаць не будзе), да фільма жанчыны не мелі права вадзіць машыны, і "Ваджда" была адной з апошніх кропляў, каб вагі схіліліся на карысць гэтага рашэння (які Іран таксама намінуе "памяркоўна-апазіцыйныя" фільмы, але там такіх палітычных зрухаў нават пасля перамог не назіраецца)...