March 28th, 2021

freedom from secularism

(no subject)

Яшчэ некалькі слоў пра прапаганду...

"А ці бяспечна ісці [у сувязі з кавідам]? Сёння тут [у Горкаўскім тэатры] сапраўды бяспечней, чым у грамадскім транспарце".

А дарэчы, чаму ў грамадскім транспарце ў нас больш небяспечна, чым у тэатры? Карыстаецца-та ім значна больш народу, яму мусіць надавацца больш увагі! (Учора ў электрычцы ўсе месцы былі занятыя, хаця на дзвярах вісела паведамленне пра сацыяльную дыстанцыю. Дарэчы, здаецца, і дазатар кудысьці знік...)

Калі яшчэ прыгадаць матэрыял "Нямецкай хвалі", што ўсё ж такі за кавідам у нас занядбалі супрацьтуберкулёзныя мерапрыемствы, робіцца бачным, якая процьма народу не выконвае рыгорычавы даручэнні, і, галоўнае, ім за гэта нічога не было!..

На жаль, не тыя людзі і не тыя даручэнні...