March 27th, 2021

freedom from secularism

(no subject)

Пачну здалёк, з матэрыялу "Нямецкай хвалі" аб тым, якой барон П’ер дэ Кубертэн бачыў ролю жанчын у Алімпійскім руху. Можна, канечне, успрыняць гэта як чарговы доказ таго, што алімпійская ідэя — з самага пачатку была "гнілая" (мноства афіцэраў-удзельнікаў вядомага фільму Лені Рыфеншталь, — хутчэй, доказ таго, што Алімпійскія гульні — гэта своеасаблівыя вучэнні, а не бяскроўнае, негвалтоўнае і г. д. змаганне). Праўда, магло быць яшчэ горш: спачатку французы на П’ера дэ Кубертэна пакрыўдзіліся, калі высветлілі, што ў гульнях будуць перамагаць не толькі яны...

Але можна лічыць, што гэта — прыклад таго, што калі не ўсё, то, прынамсі, нешта эвалюцыяніруе. Альбо не... Напрыклад, "Еўрабачанне". У ім паўдзельнічалі і франкісцкая Іспанія, і салазараўская Парутгалія, і нават Грэцыя "чорных палкоўнікаў" (калі англамоўная старонка пакідае некалькі месяцаў да падзення рэжыму, то рускамоўная — на год больш). Чым Рыгорыч горш?!

Не, вядома, справа ў тым, што "Еўрабачанне" нібыта па-за палітыкай (і іспанцы, і партугальцы, і грэкі, ды і беларусы да апошняга часу спявалі пра луну, любоў і ўсё такое...). Вядома, палітыку здолела "працягнуць" Джамала, але хто перашкаджаў "калектыўнаму Рыгрычу" напісаць песню пра Хатынь ці пра "гады цяжкія, пад прыгнётам панскім"? (с) "Народны альбом"

Апошняй версіі беларускай песні не слухаў (не чуў бы і першапачатковай, але час ад часу вымушаны праходзіць побач з тэлевізарам), таму што там не спадабалася ў рэшце рэшт — не ведаю. Першапачатковая — музыкальна, здаецца, 1970—80-х; а тэкст... А чаго апазіцыя вырашыла, што гэта пра яе?!. Як мудра сказаў Пуцін (зрэдчас і яны кажуць мудрыя рэчы!), "хто так абзываецца, той сам так называецца!"

Іншая справа, што выканаўцу, як "рускаму чалавеку" і "самаму сапраўднаму саўку", на трыццатым годзе незалежнасці "складана ... прыняць", што "Беларусь — асобная самастойная дзяржава".

Сёння я ў першы раз у гэтым годзе выязджаў на лецішча. Перад ад’ездам электрычкі раздавалі нейкую газету (я пабярог глузды, а зараз шкадую). Прэзентавалі яе як "газету супраціву", і вагону гэта не спадабалася (сацыялагічнага апытання не праводзіў, але, здаецца, гэта збольшага ад расчаравання). Высветлілася, што гэта нейкая праСССРаўская, пра суд над Гарбачовым (нехта спытаўся пра "суд над Шушкевічам") і г. д. Я так разумею, прарасійская партыя пачынае сваю працу?

Па прыездзе з лецішча на плошчы Незалежнасці бачыў нейкіх трох брытагаловых з чырвонымі (яны былі звёрнутыя, таму я не ўпэўнены: проста чырвонымі, ці чырвона-зялёнымі) сцягамі і з мелодыяй "И все должны мы / Неудержимо / Идти в последний смертный бой" (Не ўпэўнены, што яны сапраўды на гэта гатовыя). Рыгорыч упэўнены, што на прарасійскім полі ён пераможа?..

Каментуючы заяву Рады і Сакратарыята Саюза беларускіх пісьменнікаў Вольф Рубінчык пашкадаваў: "На жаль, у сучасным сусвеце літаратура — любая, у тым ліку беларуская — выглядае, хутчэй, не асновай-падмуркам, а элементам архітэктурнага дэкору, якім-небудзь пілястрам або сандрыкам (з ім добра, але можна і абысціся)". Гэта мне нагадала пра яшчэ адну установу, якая эвалюцыянавала (альбо не зусім): пра Нобелеўскую прэмію.

Як вядома, "у галіне літаратуры" яе даюць таму, "хто ... стварыў самы выбітны твор у ідэалістычным кірунку". Паколькі яго акружаюць фізіка, хімія, фізіялогія з медыціынай і справа міру, відавочна, што Альфрэд бацькавіч меркаваў, што літаратура будзе (імкнуцца) зменяць жыццё. Калі б Нобелеўскі камітэт ставіўся да гэтай волі сур’ёзна, ніхто, акрамя Льва Талстога, Уладзіміра Маякоўскага і (можа быць) Бертольда Брэхта, гэтай прэміі бы не заслугоўваў. Не ведаю: на жацль, ці не, але нідзе літаратура не з’яўляецца "падмуркам"!..

Пра беларускае кіно. А ці так ужо патрэбны грошы? Ёсць нігерыйскі выпадак, быў Дэрэк Джармен...

Працягваючы сумнявацца ў тым, ці з’яўлецца тое, што адбываецца ў Сінявокай "рэвалюцыяй", ён, тым не менш, нібыта згадзіўся з тым, што "ніводная рэвалюцыя не застрахавана ад таго, што яе рэальныя вынікі будуць далёкія ад жаданых". Гэта некалькі супярэчыць карыкатуры з яго мінулага матэр’ялу.